Голдаўка
рака ў Беларусі
Го́лдаўка, Галдаўлянка — рака ў Беларусі, у Лідскім і Шчучынскім раёнах Гродзенскай вобласці, левы прыток ракі Лебяда (басейн Нёмана).
Голдаўка | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 15 км |
Басейн | 82 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | на паўночны ўсход ад вёскі Клюкавічы |
• Каардынаты | 53°41′19″ пн. ш. 25°13′54″ у. д.HGЯO |
Вусце | Лебяда |
• Месцазнаходжанне | каля вёскі Навасады |
• Каардынаты | 53°40′19″ пн. ш. 25°02′44″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 1 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Лебяда → Нёман → Балтыйскае мора |
Краіна | |
Рэгіён | Гродзенская вобласць |
Раёны | [[Лідскі раён, Шчучынскі раён|Лідскі раён, Шчучынскі раён]] |
— выток, — вусце |
Даўжыня ракі 15 км, у тым ліку 1 км на тэрыторыі Шчучынскага раёна[1]. Плошча вадазбору 82 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1 м/км.
Пачынаецца ў напрамку на паўночны ўсход ад вёскі Клюкавічы, цячэ па Лідскай раўніне. Упадае ў Лебяду каля вёскі Навасады. На ўсім працягу каналізаваная, прымае сцёк з сеткі меліярацыйных каналаў.
Зноскі
Літаратура правіць
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Голдаўка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз. — С. 96.