Горнаўка
рака ў Беларусі
Го́рнаўка — рака ў Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Дрыса (басейн Заходняй Дзвіны).
Горнаўка | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 11 км |
Басейн | 35 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | за 3,3 км на паўночны ўсход ад вёскі Новы Строй |
Вусце | Дрыса |
• Месцазнаходжанне | каля вёскі Дворыца |
Ухіл ракі | 2 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Дрыса → Заходняя Дзвіна → Балтыйскае мора |
Краіна | |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
Раён | Верхнядзвінскі раён |
Даўжыня ракі 11 км. Плошча вадазбору 35 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2 м/км. Пачынаецца за 3,3 км на паўночны ўсход ад вёскі Новы Строй, цячэ па Полацкай нізіне. Упадае ў Дрысу каля вёскі Дворыца. Даліна ракі ў сярэдняй плыні добра выражаная, шырыня яе 200—300 м. Рэчышча ад вытоку на працягу 3,4 км каналізаванае.
Літаратура правіць
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 110. — 522 с. — 10 000 экз.