Гоцка-Сандзён[1] (шведск.: Gotska Sandön) — востраў у Балтыйскім моры. Плошча — 36,54 км². Належыць Швецыі, уваходзіць у лен Готланд.

Гоцка-Сандзён
шведск. Gotska Sandön
Гоцка-Сандзён з самалёта
Гоцка-Сандзён з самалёта
Характарыстыкі
Плошча36,54 км²
Найвышэйшы пункт42 м
Насельніцтва0 чал. (2014)
Размяшчэнне
58°21′38″ пн. ш. 19°14′53″ у. д.HGЯO
АкваторыяБалтыйскае мора
Краіна
Ленлен Готланд
Гоцка-Сандзён (Швецыя)
Гоцка-Сандзён
Гоцка-Сандзён
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія правіць

 
Усходняе ўзбярэжжа вострава

Размешчаны ў 38 км на поўнач ад вострава Готланд, даўжыня каля 9 км, шырыня — 6 км. Частку тэрыторыі вострава займаюць пясчаныя пляжы.

З 1909 года частка, а з 1963 года ўвесь востраў і частка акваторыі сталі нацыянальным паркам, агульная плошча якога складае 44,90 км². Жывёльны свет на востраве небагаты — шэрыя цюлені, зайцы, рэдкія віды насякомых. З расліннасці пераважаюць хвоі; сустракаюцца асіна, ляшчына, дуб, рабіна, ціс, брэднік, бяроза, ядловец, некалькі відаў архідэй і інш.

У летнія месяцы арганізуюцца рэгулярныя экскурсіі на лодках з вострава Форэ і Нюнесхамна — найбліжэйшага населенага пункта на мацерыку.

Зноскі

  1. Напісанне Гоцка-Сандзён у адпаведнасці з картай да артыкула: Швецыя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).

Спасылкі правіць