Грамадзянская вайна ў Гвінеі-Бісау

Грамадзянская вайна ў Гвінеі-Бісау — узброены канфлікт паміж кіруючай партыяй Гвінеі-Бісау ПАІГК з аднаго боку, і ўзброенай апазіцыяй і сепаратыстамі Казаманса — з другога. Вайна доўжылася з чэрвеня 1998 па май 1999 года, скончыўшыся паражэннем урадавых сіл і ўцёкамі прэзідэнта Жуана Віейра[11].

Грамадзянская вайна ў Гвінеі-Бісау
Танк Т-55, падбіты ў перыяд грамадзянскай вайны, 2003 год.
Танк Т-55, падбіты ў перыяд грамадзянскай вайны, 2003 год.
Дата 7 чэрвеня 199810 мая 1999
Месца Гвінея-Бісау
Вынік перамога мяцежнікаў і выгнанне прэзідэнта Жуана Віейра
Праціўнікі
 Гвінея-Бісау:

 Сенегал[1]
 Гвінея[2]
пры падтрымцы:
Францыя[3]

Гвінея-Бісау Паўстанцы
РДСК[4]
пры падтрымцы:
 ЗША[3][5]
 Партугалія
 Гамбія[6]
Камандуючыя
Гвінея-Бісау Жуан Бернарду Віейра
Сенегал Абду Дыуф
Гвінея Лансана Контэ
Гвінея-Бісау Ансумане Мане
Сілы бакоў
600 лаялістаў[7], 1900 замежных вайскоўцаў 3000—6000 паўстанцаў[8]
Агульныя страты
655—2000 загінулых[9] і 350 000 бежанцаў[10]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Перадгісторыя правіць

З 1963 года ў Партугальскай Гвінеі разгарнулася нацыянальна-вызваленчая вайна супраць каланіяльнага рэжыму. Баявыя дзеянні вялі Рэвалюцыйныя народныя ўзброеныя сілы (ФАРП) афрыканскай Партыі незалежнасці Гвінеі і Каба-Вердэ (ПАІГК) на чале з Амілкарам Кабралам.

Баявыя дзеянні працякалі ў цэлым з перавагай паўстанцаў. Гэтай сітуацыі не змяніла нават забойства Амілкара Кабрала. 24 верасня 1973 года на тэрыторыі, якая знаходзілася пад кантролем ПАІГК, што да таго часу складала ад 50 да 70 адсоткаў тэрыторыі калоніі, было абвешчана стварэнне незалежнай Рэспублікі Гвінея-Бісау. У 1974 годзе, пасля таго як у Партугаліі адбылася рэвалюцыя, новы ўрад 10 верасня прызнаў незалежнасць Гвінеі-Бісау[12].

З набыццём краінай незалежнасці ў ёй была ўсталявана аднапартыйная палітычная сістэма і камандна-планавая эканоміка. Гвінея-Бісау прытрымлівалася ў цэлым прасавецкай арыентацыі ў знешняй палітыцы, дала аэрадромы для транзіту кубінскіх войск у Анголу, хоць і адказала адмовай на прапанову савецкага боку аб стварэнні ў эстуарыі ракі Жэба ваенна-марской базы. Пасля 1986 года пачалася лібералізацыя эканомікі. У 1989-м была прынята новая канстытуцыя, якая дазволіла стварэнне альтэрнатыўных кіруючых партый. На выбарах 1990 года ПАІГК атрымала перамогу з пераважнай колькасцю галасоў, аднак 1990-я гады адзначаны ўсё нарастаючым нестабільнасцю.

Напярэдадні правіць

У канцы студзеня 1998 года шэраг афіцэраў Узброеных сіл быў арыштаваны па абвінавачванні ў пастаўках зброі сепаратыстам Казаманса.

30 студзеня таго ж года міністр абароны Гвінеі-Бісау абвясціў аб адхіленні ад пасады начальніка штаба Узброеных Сіл брыгаднага генерала Ансумане Мане па прычыне невыканання абавязкаў[13].

У сакавіку пасля акцый пратэстаў апазіцыйных партый у сувязі з затрымкамі ў арганізацыі выбараў была створана незалежная нацыянальная выбарчая камісія. Выбары павінны былі адбыцца ў ліпені. У красавіку Мане публічна абвінаваціў міністра абароны і групу афіцэраў Узброеных Сіл у датычнасці да гандлю зброяй сепаратыстам Казаманса. На шостым кангрэсе ПАІГК, які адбыўся ў маі таго ж года, прэзідэнт Жуан Бернарду Віейра быў пераабраны старшынёй партыі.

Ход вайны правіць

7 чэрвеня 1998 года камбрыг Ансумане Мане, скарыстаўшыся незадаволенасцю вайскоўцаў нізкай заработнай платай, распачаў спробу перавароту. На бок путчыстаў перайшлі два батальёны. Мяцежнікі захапілі казармы Бра і шэраг стратэгічна важных аб’ектаў. На іх бок перайшла таксама ахова міжнароднага аэрапорта і нават ветэраны вайны за незалежнасць. Мане абвясціў сябе кіраўніком дзяржавы на правах кіраўніка «ваеннай хунты па кансалідацыі міру і справядлівасці». Ён заклікаў да свабодных прэзідэнцкіх выбараў ужо ў наступным месяцы[14].

Сенегал[1] і Гвінея[2] накіравалі ваенны кантынгент у амаль 2000 вайскоўцаў на дапамогу Віейру. Падтрымку ўладам краіны таксама аказала Францыя[3]. Але замежнае ўмяшанне не дапамагло ўрадавым сілам хутка здушыць мяцеж альбо нанесці паўстанцам шэраг сур’ёзных паражэнняў. Аднак і Мане не змог дамагчыся значных вынікаў.

У канцы ліпеня было падпісана пагадненне аб спыненні агню. 2 лістапада ў Абуджы падпісаны мірны дагавор, які паваліўся ў лютым 1999 года, калі на кароткі перыяд баі аднавіліся з новай сілай. Сенегальскія і гвінейскі сілы былі выведзены з краіны, іх замянілі войскі ЭКАМАГ. Да таго часу 99% байцоў урадавай арміі перайшлі на бок мяцежнікаў.

6 мая Мане зрабіў раптоўны напад на апанентаў. Яго атрады занялі сталічны аэрапорт, атачылі прэзідэнцкі палац і прымусілі яго ахову здацца. Тым часам Віейра схаваўся ў замежным пасольстве, а потым збег у Гвінею. Уладу захапілі паўстанцы.

Наступствы правіць

Ансумане Мане стаў старшынёй Вышэйшага савета ваеннай хунты, перадаўшы грамадзянскую ўладу старшыні Нацыянальнай народнай Асамблеі Маламу Бакаі Санья. На выбарах 2000 года перамог Кумба Яла, які распусціў ваенную хунту. 23 лістапада 2000 генерал Мане падняў новае паўстанне. Мяцежнікі былі выбіты са сталіцы, а 30 лістапада генерал Мане загінуў у перастрэлцы ў правінцыі Бімба.

Ахвяры правіць

Колькасць ахвяр канфлікту, па розных даных, ацэньваецца ад 655 да 2000 чалавек забітымі. Яшчэ 350 тысяч жыхароў краіны сталі бежанцамі.

Зноскі правіць

  1. а б Conflict Transformation, Guinea-Bassau, The Military Crisis in Guinea-Bassau, Terhi Lehtinen. Conflicttransform.net. Архівавана з першакрыніцы 31 снежня 2016. Праверана 12 кастрычніка 2014.
  2. а б Conflict Transformation, Guinea-Bassau, The Military Crisis in Guinea-Bassau, Terhi Lehtinen(недаступная спасылка)
  3. а б в Civil War in Guinea-Bissau: June 1998- May 1999. | Omobolaji Olarinmoye. Academia.edu (1 студзеня 1970). Праверана 17 красавіка 2017.
  4. Minahan (2002), p. 400.
  5. AfricanCrisis. AfricanCrisis. Архівавана з першакрыніцы 13 сакавіка 2012. Праверана 18 жніўня 2013.
  6. Déterminée à en finir avec la rébellion casamançaise : L’Armée sort la grosse artillerie
  7. Timeline Guinea-Bissau Архівавана 25 жніўня 2017., consulté le 5 janvier 2012
  8. Uppsala conflict data expansion. Non-state actor information. Codebook Архівавана 21 студзеня 2012., p.357
  9. UCDP Conflict Encyclopedia(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 31 снежня 2013. Праверана 18 мая 2019.
  10. Health Effects of Civil War in Guinea-Bissau Архівавана 13 верасня 2011., 12 mars 2009
  11. Uppsala Conflict Data Program Conflict Encyclopedia, Guinea Bissau: government, in depth, Negotiations, Veira’s surrender and the end of the conflict, viwed 12 July 2013, http://www.ucdp.uu.se/gpdatabase/gpcountry.php?id=68&regionSelect=2-Southern_Africa# Архівавана 31 снежня 2013.
  12. Но Москва молчала…
  13. Peter Karibe Mendy; Lobban Jr. (17 October 2013). Historical Dictionary of the Republic of Guinea-Bissau. Scarecrow Press. pp. 93–. ISBN 978-0-8108-8027-6.
  14. Гражданская война в Гвинеи-Бисау

Спасылкі правіць