Гран-Пры Іспаніі 2014 года

Гран-пры Іспаніі 2014 года (ісп.: Gran Premio de España de 2014) - 5 этап Чэмпіяната Свету ў гонках класа Формула-1, які адбыўся 11 мая на трасе ў Мантмело пад Барселонай. Льюіс Хэмілтан стаў пераможцам гонкі, тым самым выйшаў на першае месца ў агульным закліку сярод пілотаў. Даніэль Рык'ярда атрымаў свой першы подыум у Формуле-1, улічваючы яго дыскваліфікацыю на Гран-Пры Аўстраліі. Партнёр Рык'ярда Себасцьян Фетэль паказаў найлепшы круг гонкі.

Іспанскі
Этап 5 з 19 2014

Дэталі гонкі
Дата 11 траўня 2014
Афіцыйная назва Formula 1 Gran Premio de España Pirelli
2014
Месца Аўтадром Барселона-Каталунья Мантмело
Барселона, Іспанія
Трэк Пастаянная гоначная траса
4,655 км
Дыстанцыя 66 кругоў, 307,024 км
Надвор'е Пахмурна
Поўл-пазіцыя
Пілот Вялікабрытанія Льюіс Хэмілтан Mercedes
Час 1:25,232
Найхутчэйшы круг
Пілот Вялікабрытанія Себасцьян Фетэль Red Bull
Час 1:28,918 на крузе 55
Подыум
Першае месца Вялікабрытанія Льюіс Хэмілтан Mercedes
Другое месца Германія Ніка Розберг Mercedes
Трэцяе месца Аўстралія Даніэль Рык'ярда Red Bull

Справаздача правіць

Кваліфікацыя правіць

Першы сегмент кваліфікацыі пачаўся з аварыі Пастора Мальданада, які не ўтрымаў свой балід у адным з паваротаў і пашкодзіў пярэднюю падвеску. Было вырашана прыпыніць сесію, каб эвакуяваць пашкоджаны балід з трасы. У сегменце цалкам дамінавалі два баліды Mercedes. Лепшы вынік паказаў Ніка Розберг, менш за 0,5 секунды яму саступіў яго партнёр Льюіс Хэмілтан. Дзеючы чэмпіён свету Себасцьян Фетэль скардзіўся на нестабільнасць баліда, у той час як Даніэль Рык'ярда вёў барацьбу з Mercedes. Пілоты Ferrari стабільна трымаліся ў першых 16 радках, Кімі Райканен упершыню за 5 этапаў паказваў лепшы вынік, чым Фернанда Алонса. Джэнсан Батан і Ніка Хюлькенберг мелі пэўныя праблемы са стабільнасцю балідаў; Батан здолеў на заключных секундах сегмента замацаваць сваю пазіцыю ў першых шаснаццаці. Раман Гражан, які пасля аварыі Мальданада застаўся адзіным пілотам Lotus у кваліфікацыі, паказаў 16 вынік пад канец першага сегмента і прайшоў далей.

Другі сегмент кваліфікацыі замацаваў сітуацыю, якая склалася пасля першай сесіі. Ніка Розберг і Льюіс Хэмілтан вялі барацьбу паміж сабой. Розберг зноў выйграў сегмент у Хэмілтана з розніцай крыху больш за 0,1 секунды. Пілоты каманды Red Bull зноў былі адзінымі, хто намагаліся супернічаць з Mercedes. Ва ўнутрыкаманднай барацьбе лепшыя вынікі дэманстраваў Даніэль Рык'ярда. Ferrari трымалася ў сярэдзіне кваліфікацыйнай дзясяткі: Кімі Райканен паказаў лепшы час, а Фернанда Алонса здолеў прабіцца ў трэці сегмент на апошніх хвілінах. Force India, як і Toro Rosso, не здолелі пераадолець другі сегмент. Кевін Магнусэн увогуле не паказаў час, і ў трэці сегмент ад McLaren трапіў толькі Джэнсан Батан.

Ніка Розберг першым паехаў на свой хуткі круг у трэцім сегменце. За ім паследаваў Льюіс Хэмілтан. Праз 4 хвіліны пасля старта трэцяга сегмента з кваліфікацыі выбыў Себасцьян Фетэль, у якога перастала дзейнічаць скрынка перадач. Фетэль небяспечна запаволіўся на трасе і ледзь не стаў прычынай аварыі, калі Льюіс Хэмілтан здолеў у апошні момант ухіліцца ад сутыкнення. Другі раз за кваліфікацыю быў паказаны чырвоны сцяг, каб прыбраць балід Фетэля з трасы. Пасля аднаўлення сесіі найхутчэйшы круг паказаў Хэмілтан. Розберг на гэты раз быў другім з адставаннем у 0,2 секунды. Пасля змены гумы абодва пілоты зрабілі свае другія хуткія кругі: Хэмілтан зноў паказаў найлепшы час, Розберг стаў другім. На трэці радок у апошні момант ускочыў Даніэль Рык'ярда, чацвёртым стаў пілот Williams Вальтэры Ботас. Раман Гражан кваліфікаваўся вышэй за абедзве Ferrari. Унутры самой Ferrari Кімі Райканен другі раз за сезон здолеў перакваліфікаваць Фернанда Алонса. Замкнулі дзясятку Джэнсан Батан, Феліпэ Маса і Себасцьян Фетэль, які не паказаў часу.

Гонка правіць

Класіфікацыя правіць

Кваліфікацыя правіць

Пазіцыя Пілот Канструктар Q1 Q2 Q3 На старце
01   Льюіс Хэмілтан Mercedes 1:27,238 1:26,210 1:25,232 01
02   Ніка Розберг Mercedes 1:26,764 1:26,088 1:25,400 02
03   Даніэль Рык'ярда Red Bull-Renault 1:28,053 1:26,613 1:26,285 03
04   Вальтэры Ботас Williams-Mercedes 1:28,198 1:27,563 1:26,632 04
05   Раман Гражан Lotus F1-Renault 1:28,472 1:27,258 1:26,960 05
06   Кімі Райканен Ferrari 1:28,308 1:27,335 1:27,104 06
07   Фернанда Алонса Ferrari 1:28,329 1:27,602 1:27,140 07
08   Джэнсан Батан McLaren-Mercedes 1:28,279 1:27,570 1:27,335 08
09   Феліпэ Маса Williams-Mercedes 1:28,061 1:27,016 1:27,402 09
10   Себасцьян Фетэль Red Bull-Renault 1:27,958 1:27,052 няма часу 15[# 1]
11   Ніка Хюлькенберг Force India-Mercedes 1:28,155 1:27,685 10
12   Серхіа Перэс Force India-Mercedes 1:28,469 1:28,002 11
13   Данііл Квят Toro Rosso-Renault 1:28,074 1:28,039 12
14   Эстэбан Гуцьерэс Sauber-Ferrari 1:28,374 1:28,280 13
15   Кевін Магнусэн McLaren-Mercedes 1:28,389 няма часу 14
16   Жан-Эрык Вернь Toro Rosso-Renault 1:28,194 няма часу 21[# 2]
17   Адрыян Зуціл Sauber-Ferrari 1:28,563 16
18   Макс Чылтан Marussia F1-Ferrari 1:29,586 17
19   Жуль Б'яншы Marussia F1-Ferrari 1:30,177 18
20   Маркус Эрыксан Caterham F1-Renault 1:30,312 19
21   Камуі Кабаясі Caterham F1-Renault 1:30,375 20
Час 107%:: 1:32,837 хв. (ад найлепшага выніка К1 1:26,764 хв.)
DNQ   Пастор Мальданада Lotus F1-Renault няма часу 22[# 3]
Крыніца: f1.com[1]
Заўвагі
  1. Себасцьян Фетэль пакараны 5-ю пазіцыямі на старце за незапланаваную змену скрынкі перадач пасля кваліфікацыі.
  2. Жан-Эрык Вернь пакараны 10-ю пазіцыямі на старце за інцыдэнт са згубленым колам падчас свабоднай практыкі.
  3. Пастор Мальданада не паказаў часу ў кваліфікацыі, але атрымаў дазвол на ўдзел у гонцы ад сцюардаў.

Гонка правіць

Паз. Пілот Канструктар Кругі Піт-стопы Час Старт Найхутчэйшы круг
01   Льюіс Хэмілтан   Mercedes 66 2 1:41:05,155 01 1:29,483 (54)
02   Ніка Розберг   Mercedes 66 2 + 0,636 02 1:29,236 (51)
03   Даніэль Рык'ярда   Red Bull Racing 66 2 + 49,014 03 1:30,012 (65)
04   Себасцьян Фетэль   Red Bull Racing 66 3 + 1:16,702 15 1:28,918 (55)
05   Вальтэры Ботас   Williams 66 2 + 1:19,293 04 1:30,424 (47)
06   Фернанда Алонса   Ferrari 66 3 + 1:27,743 07 1:29,898 (55)
07   Кімі Райканен   Ferrari 65 2 + 1 Круг 06 1:30,580 (53)
08   Раман Гражан   Lotus 65 2 + 1 Круг 05 1:31,068 (47)
09   Серхіа Перэс   Force India 65 2 + 1 Круг 11 1:30,756 (39)
10   Ніка Хюлькенберг   Force India 65 2 + 1 Круг 10 1:31,411 (42)
11   Джэнсан Батан   McLaren 65 2 + 1 Круг 08 1:30,563 (43)
12   Кевін Магнусэн   McLaren 65 2 + 1 Круг 14 1:30,318 (43)
13   Феліпэ Маса   Williams 65 3 + 1 Круг 09 1:30,468 (55)
14   Данііл Квят   Toro Rosso 65 3 + 1 Круг 12 1:30,269 (59)
15   Пастор Мальданада   Lotus 65 2 + 1 Круг 22 1:31,235 (39)
16   Эстэбан Гуцьерэс   Sauber 65 3 + 1 Круг 13 1:30,666 (55)
17   Адрыян Зуціл   Sauber 65 2 + 1 Круг 16 1:31,473 (38)
18   Жуль Б'яншы   Marussia 64 2 + 2 Круга 18 1:31,784 (46)
19   Макс Чылтан   Marussia 64 3 + 2 Круга 17 1:31,767 (44)
20   Маркус Эрыксан   Caterham 64 2 + 2 Круга 19 1:33,350 (54)
  Камуі Кабаясі   Caterham 34 1 DNF 20 1:33,064 (25)
  Жан-Эрык Вернь   Toro Rosso 24 1 DNF 21 1:31,781 (18)
Крыніца: f1.com[2]

Пазіцыі пасля гонкі правіць

Пазіцыі пілотаў
Паз. Пілот Ачкі
1   Льюіс Хэмілтан 100
2   Ніка Розберг 97
3   Фернанда Алонса 49
4   Себасцьян Фетэль 45
5   Даніэль Рык'ярда 39
Пазіцыі канструктараў
Паз. Канструктар Ачкі
1   Mercedes 197
2   Red Bull-Renault 84
3   Ferrari 66
4   Force India-Mercedes 57
5   Williams-Mercedes 46
  • Заўвага: Адлюстрованы толькі першыя пяць пазіцый агульнага заліка.

Зноскі правіць

  1. Афіцыйныя вынікі кваліфікацыі. Праверана 10 Мая 2014. (англ.)
  2. Афіцыйныя вынікі гонкі. Праверана 24 мая 2014. (англ.)