Гран-Пры Аўстрыі 2014 года
Гран-пры Аўстрыі 2014 года (ням.: Formula 1 Grosser Preis von Österreich 2014 - гоначны этап Чэмпіяната Свету ў класе Формула-1, які адбыўся 22 чэрвеня 2014 года на аўтадроме Red Bull Ring ў Шпільберзе. Гэта быў 28-ы гран-пры Аўстрыі і першы пасля 2003 года. Гран-пры адзначыўся першай поўл-пазіцыяй для Феліпэ Масы з Гран-Пры Бразіліі 2008 года, а таксама першым подыумам для фінскага пілота Williams Вальтэры Ботаса.
Аўстрыйскі | ||
---|---|---|
Этап 8 з 19 2014 | ||
Дэталі гонкі | ||
Дата | 22 чэрвеня 2014 | |
Афіцыйная назва | Formula 1 Grosser Preis Von Österreich 2014 | |
Месца | Red Bull Ring Шпільберг, Штырыя, Аўстрыя | |
Трэк | Пастаянная гоначная траса 4,326 км | |
Дыстанцыя | 71 кругоў, 307,146 км | |
Надвор'е | Сонечна | |
Поўл-пазіцыя | ||
Пілот | Феліпэ Маса | Williams |
Час | 1:08,759 | |
Найхутчэйшы круг | ||
Пілот | Серхіа Перэс | Force India |
Час | 1:12,142 на крузе 59 | |
Подыум | ||
Першае месца | Ніка Розберг | Mercedes |
Другое месца | Льюіс Хэмілтан | Mercedes |
Трэцяе месца | Вальтэры Ботас | Williams |
Пераможцам гран-пры стаў Ніка Розберг, які стартаваў з трэцяга месца.
Справаздача правіць
Кваліфікацыя правіць
Напярэдадні кваліфікацыі сцюарды папярэдзілі пілотаў аб недапушчэнні парушэння ліміта трасы ў паваротах 8 і 9, бо такім чынам пілот атрымліваў невялікую перавагу ў часе. Гэта рашэнне сур'ёзна паўплывала на размеркаванне пазіцый у кваліфікацыі.Льюіс Хэмілтан паказаў найлепшы час у першым сегменце кваліфікацыі на софце. Данііл Квят нечакана паказаў другі час, не так шмат саступіўшы Хэмілтану. Шматлікія пілоты сталі ахвярамі 8 і 9 паваротаў, бо парушылі ліміты трасы, за што іх час на кругах, дзе былі парушэнні, быў скасаваны. З-за скасавання часу Адрыян Зуціл не здолеў прайсці ў другі сегмент, хоць скасаваны час і дазваляў яму прайсці далей.
У другім сегменце найлепшы час паказаў Ніка Розберг, які ўпершыню за ўвесь уік-энд выйшаў з хвіліны і дзевяці секунд. Непрыемнай нечаканасцю для каманды Red Bull стаў не выхад Себасцьяна Фетэля ў трэці сегмент. Фетэль скончыў К2 на 13-ай пазіцыі. Іншы пілот Red Bull Даніэль Рык'ярда таксама быў у зоне рызыкі, але сваім апошнім кругам здолеў трапіць на дзявятую пазіцыю, якая гарантавала яму ўдзел у трэцім сегменце.
У трэцім сегменце тэмпература трасы павялічылася на 2 градуса. Першы час у сегменце ўсталяваў Вальтэры Ботас. Розберг паказаў другі час, але меншы за свой лепшы час у другім сегменце. Хэмілтан таксама стаў ахвярай пакарання за парушэнне ліміта трэка ў 8 павароце, хоць яго першыя два сектара былі найлепшымі. Наступны хуткі круг Хэмілтана сончыўся для яго разваротам на ўваходзе ў другі паварот. Такім чынам Хэмілтан не здолеў паказаць час у заключным сегменце. Разварот Хэмілтана сапсаваў апошні хуткі круг Ніка Розбергу, ў выніку чаго ён не здолеў палепшыць свой час. Пад канец кваліфікацыі найлепшы час нечакана ўсталяваў Феліпэ Маса, а яго партнёр Вальтэры Ботас не здолеў пераўзысці яго. У выніку Феліпэ Маса выйграў сваю першую кваліфікацыю пасля пераможнага для яго Гран-Пры Бразіліі 2008 года і аварыі ў Венгрыі ў 2009 годзе. Ботас стаў другім, і такім чынам каманда Williams упершыню з Гран-Пры Германіі 2003 года заняла першы радок на стартавай прамой. Ніка Розберг стаў трэцім, у той час, як Хэмілтан атрымаў дзявятую пазіцыю, не маючы часу. Яшчэ адным неўдачнікам трэцяга сегмента чый хуткі круг быў скасаваны стаў Ніка Хюлькенберг, які размясціўся на дзясятай пазіцыі.
Гонка правіць
На старце лідарства ўтрымаў Феліпэ Маса. Вальтэры Ботас саступіў сваю другую пазіцыю Розбергу ўжо ў другім павароце першага круга. Льюіс Хэмілтан меў добры старт: на стартавай прамой ён прайшоў Кімі Райканена і Данііла Квята, да другога паварота ён абыйшоў даніэля Рык'ярда і Кевіна Магнусэна, а ў восьмым абыйшоў Фернанда Алонса ў барацьбе за чацвёртую пазіцыю. Затым Хэмілтан аказаўся па-за балідам Вальтэры Ботаса і не здолеў абагнаць яго, у той час, як Ніка Розберг не змог навязаць барацьбу Феліпэ Масе. Такая сітуацыя захоўвалася да 11-га круга, калі пачалася першая серыя піт-стопаў. Пілоты Mercedes першымі з лідараў змянілі гуму суперсот на софт на 11-ым і 13-ым кругах. Маса і Ботас заехалі на свае піт-стопы на 14 і 15 кругах адпаведна. У выніку свайго піт-стопа Маса страціў першую пазіцыю і апынуўся на чацвёртым месцы.
Пасля невялікага перыяду лідарства ад Серхіа Перэса, Ніка Розберг захапіў лідарства ў гонцы, Ботас заставаўся другім, Хэмілтан трэцім. Хэмілтан першым з лідараў заехаў на свой другі піт-стоп на 39-м крузе. Розберг і Ботас зрабілі свае піт-стопы на 40-ым крузе, пасля чаго Ботас страціў сваю другую пазіцыю на карысць Хэмілтана, які паказаў найлепшы на той момант круг у гонцы. Пасля гэтага барацьба сканцэнтравалася паміж пілотамі Mercedes, якія павінны былі глядзець за сваімі тармазамі. Розніца паміж Розбергам і Хэмілтанам трымалася ў 2 секундах. У выніку гэтая розніца засталася паміж імі да самага фініша.
Няўдалай выйшла гонка на дамашняй, па-сутнасці, трасе для каманд Red Bull і Toro Rosso. Себасцьян Фетэль з-за праблем са скрынкай перадач апусціўся ў канец пелатона ўжо на першых кругах і на момант, калі ён змог вярнуцца ў гонку, ён ужо адставаў ад усіх на круг. У выніку Фетэль сышоў с трасы на 34-ым крузе. Зышлі з гонкі таксама Данііл Квят і Жан-Эрык Вернь з-за праблем з падвескай і тармазамі адпаведна. Толькі Даніэль Рык'ярда здолеў фінішаваць у ачках на восьмай пазіцыі, калі абыйшоў Ніка Хюлькенберга на апошнім крузе.
Пасля гонкі перавага Розберга ў чэмпіянаце над Хэмілтанам узрасла да 29 ачкоў. Mercedes захаваў агромністую перавагу ў Кубку Канструктараў.
Класіфікацыя правіць
Кваліфікацыя правіць
Паз. | Пілот | Канструктар | Q1 | Q2 | Q3 | На старце |
---|---|---|---|---|---|---|
1 | Феліпэ Маса | Williams-Mercedes | 1:10,292 | 1:09,239 | 1:08,759 | 1 |
2 | Вальтэры Ботас | Williams-Mercedes | 1:10,356 | 1:09,096 | 1:08,846 | 2 |
3 | Ніка Розберг | Mercedes | 1:09,695 | 1:08,974 | 1:08,944 | 3 |
4 | Фернанда Алонса | Ferrari | 1:10,405 | 1:09,479 | 1:09,285 | 4 |
5 | Даніэль Рык'ярда | Red Bull Racing-Renault | 1:10,395 | 1:09,638 | 1:09,466 | 5 |
6 | Кевін Магнусэн | McLaren-Mercedes | 1:10,081 | 1:09,473 | 1:09,515 | 6 |
7 | Данііл Квят | Toro Rosso-Renault | 1:09,678 | 1:09,490 | 1:09,619 | 7 |
8 | Кімі Райканен | Ferrari | 1:10,285 | 1:09,657 | 1:10,795 | 8 |
9 | Льюіс Хэмілтан | Mercedes | 1:09,514 | 1:09,092 | няма часу | 9 |
10 | Ніка Хюлькенберг | Force India-Mercedes | 1:10,389 | 1:09,624 | няма часу | 10 |
11 | Серхіа Перэс | Force India-Mercedes | 1:10,124 | 1:09,754 | — | 151 |
12 | Джэнсан Батан | McLaren-Mercedes | 1:10,252 | 1:09,780 | — | 11 |
13 | Себасцьян Фетэль | Red Bull Racing-Renault | 1:10,630 | 1:09,801 | — | 12 |
14 | Пастор Мальданада | Lotus-Renault | 1:10,821 | 1:09,939 | — | 13 |
15 | Жан-Эрык Вернь | Toro Rosso-Renault | 1:10,161 | 1:10,073 | — | 14 |
16 | Раман Гражан | Lotus-Renault | 1:10,461 | 1:10,642 | — | Піт-лэйн2 |
17 | Адрыян Зуціл | Sauber-Ferrari | 1:10,825 | — | — | 16 |
18 | Эстэбан Гуцьерэз | Sauber-Ferrari | 1:11,349 | — | — | 17 |
19 | Жуль Б'яншы | Marussia-Ferrari | 1:11,412 | — | — | 18 |
20 | Камуі Кабаясі | Caterham-Renault | 1:11,673 | — | — | 19 |
21 | Макс Чылтан | Marussia-Ferrari | 1:11,775 | — | — | 213 |
22 | Маркус Эрыксан | Caterham-Renault | 1:12,673 | — | — | 20 |
Час 107%: 1:14,379 хв. (ад найлепшага выніка К1 1:09,514 хв.) | ||||||
Крыніца: formula1.com[1] |
- Заўвагі
- ↑ — Серхіа Перэс атрымаў штраф у 5 пазіцый за сутыкненне з Феліпэ Масай на Гран-Пры Канады.
- ↑ — Раман Гражан быў вымушаны стартаваць з боксаў з-за зменаў, якія былі ўнесены ў балід у рэжыме зачыненага парка.
- ↑ — Макс Чылтан атрымаў штраф у 3 пазіцыі за сутыкненне на Гран-Пры Канады.
Гонка правіць
Паз. | Пілот | Канструктар | Кругі | Піт-стопы | Час | Старт | Найхутчэйшы круг |
---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Ніка Розберг | Mercedes | 71 | 1:27:54,976 | 3 | 1:12,598 (50) | |
2 | Льюіс Хэмілтан | Mercedes | 71 | + 1,932 | 9 | 1:12,217 (41) | |
3 | Вальтэры Ботас | Williams-Mercedes | 71 | + 8,172 | 2 | 1:12,581 (63) | |
4 | Феліпэ Маса | Williams-Mercedes | 71 | + 17,358 | 1 | 1:12,586 (63) | |
5 | Фернанда Алонса | Ferrari | 71 | + 18,553 | 4 | 1:12,595 (58) | |
6 | Серхіа Перэс | Force India-Mercedes | 71 | + 28,546 | 15 | 1:12,142 (59) | |
7 | Кевін Магнусэн | McLaren-Mercedes | 71 | + 32,031 | 6 | 1:12,746 (53) | |
8 | Даніэль Рык'ярда | Red Bull Racing-Renault | 71 | + 43,522 | 5 | 1:13,060 (55) | |
9 | Ніка Хюлькенберг | Force India-Mercedes | 71 | + 44,137 | 10 | 1:13,156 (60) | |
10 | Кімі Райканен | Ferrari | 71 | + 47,777 | 8 | 1:12,884 (55) | |
11 | Джэнсан Батан | McLaren-Mercedes | 71 | + 50,966 | 11 | 1:12,858 (60) | |
12 | Пастор Мальданада | Lotus-Renault | 70 | + 1 Круг | 13 | 1:13,187 (64) | |
13 | Адрыян Зуціл | Sauber-Ferrari | 70 | + 1 Круг | 16 | 1:13,709 (59) | |
14 | Раман Гражан | Lotus-Renault | 70 | + 1 Круг | Піт-лэйн | 1:13,953 (42) | |
15 | Жуль Б'яншы | Marussia-Ferrari | 69 | + 2 Круга | 18 | 1:14,476 (65) | |
16 | Камуі Кабаясі | Caterham-Renault | 69 | + 2 Круга | 19 | 1:15,274 (40) | |
17 | Макс Чылтан | Marussia-Ferrari | 69 | + 2 Круга | 21 | 1:14,847 (40) | |
18 | Маркус Эрыксан | Caterham-Renault | 69 | + 2 Круга | 20 | 1:14,672 (33) | |
19 | Мексіка | Sauber-Ferrari | 69 | + 2 Круга | 17 | 1:14,036 (53) | |
– | Жан-Эрык Вернь | Toro Rosso-Renault | 59 | DNF | 14 | 1:13,317 (55) | |
– | Себасцьян Фетэль | Red Bull Racing-Renault | 34 | DNF | 12 | 1:14,254 (30) | |
– | Данііл Квят | Toro Rosso-Renault | 24 | DNF | 7 | 1:14,332 (23) | |
Крыніца: formula1.com[2] |
Пазіцыі пасля гонкі правіць
Пазіцыі пілотаў правіць
|
|
Пазіцыі канструктараў правіць
|
|
Зноскі правіць
- ↑ Афіцыйныя вынікі кваліфікацыі . Праверана 7 ліпеня 2014. (англ.)
- ↑ Афіцыйныя вынікі гонкі . Праверана 7 ліпеня 2014. (англ.)