Гран-Пры Малайзіі 2014 года

Гран-пры Малайзіі 2014 года (англ.: 2014 Formula 1 Petronas Malaysia Grand Prix) — гоначны этап Чэмпіяната Свету ў класе Формула-1, які адбыўся 30 сакавіка 2014 на аўтадроме Сепанг у Малайзіі. Гэта быў другі этап Чэмпіяната Свету сезона 2014 года. У гоначны ўік-энд цалкам дамініравалі пілоты каманды Mercedes. Льюіс Хэмілтан выйграў кваліфікацыю, гонку, таксама паказаў найлепшы круг у гонцы, нікому не саступіўшы лідарства за 56 кругоў. Ніка Розберг стаў другім. Для каманды Mercedes дубль на подыуме стаў першым з Гран-Пры Італіі 1955 года, калі першыя дзве пазіцыі атрымалі Хуан-Мануэль Фанхіа і П'ера Таруффі.

Малайскі
Этап 2 з 19 2014

Дэталі гонкі
Дата 30 сакавіка 2014 2014
Афіцыйная назва 2014 Formula 1 Petronas Malaysia Grand Prix
Месца Міжнародны Аўтадром Сепанг
Сепанг, Селангор, Малайзія
Трэк Пастаянная гоначная траса
5,543 км
Дыстанцыя 56 кругоў, 310,408 км
Надвор'е Суха, 32°C
Поўл-пазіцыя
Пілот Вялікабрытанія Льюіс Хэмілтан Mercedes
Час 1:59,431
Найхутчэйшы круг
Пілот Вялікабрытанія Льюіс Хэмілтан Mercedes
Час 1:43,066 на крузе 53
Подыум
Першае месца Вялікабрытанія Льюіс Хэмілтан Mercedes
Другое месца Германія Ніка Розберг Mercedes
Трэцяе месца Германія Себасцьян Фетэль Red Bull

Справаздача правіць

Кваліфікацыя правіць

Кваліфікацыя пачалася з затрымкай амаль што ў гадзіну з-за моцнай залевы, што накрыла Сепанг. Старт сесіі пераносіўся 4 разы, пакуль дождж не супакоіўся і траса не стала прыгоднай для заездаў. Пагроза ўзмацнення дажджу вынудзіла пілотаў стартаваць усім разам, што ўскладніла кваліфікацыю. Першым найлепшы час у дажджавых умовах паказаў лідар чэмпіянату Ніка Розберг — да самага канца першай сесіі гэты вынік ніхто так і не пераўзышоў. Другі час паказаў на сваім Mercedes Льюіс Хэмілтан, трэцім стаў Себасцьян Фетэль. Дадзеныя вынікі абумовілі кола барацьбітаў за поўл-пазіцыю ў Малайзіі. Першая кваліфікацыйная сесія не здолела прадоўжыцца 18 хвілін. Шведскі пілот Caterham Маркус Эрыксан не здолеў правільна патрапіць у паварот і разбіў свой балід аб рэльс бяспекі, таксама патрапіў у рэкламны шчыт. Недабіткі, якія засталіся на трасе пасля аварыі Эрыксана, прымусілі сцюардаў спыніць сесію за 35 секунд да яе заканчэння і не працягваць яе далей. Зноў няўдала выступіў Пастор Мальданада, які не здолеў трапіць у другую сесію.

У другой кваліфікацыйнай сесіі інтэнсіўнасць дажджу знізілася, але траса па-ранейшаму заставалася мокрай. Некаторыя пілоты спрабавалі паказаць час на прамежкавай гуме, але безвынікова. Пачатак сесіі адзначыўся сутыкненнем Фернанда Алонса і Данііла Квята, у выніку чаго сесія была спынена на 6 хвілін, каб прыбраць з трасы недабіткі пярэдняга антыкрыла Toro Rosso Квята. Падвеска пярэдняга левага кола Алонса была пашкоджана, але тэхнікі Ferrari здолелі выпусціць іспанца на трасу. Другую сесію выйграў Льюіс Хэмілтан у барацьбе з Себасцьянам Фетэлем.

У трэцяй сесіі асноўная барацьба за поўл-пазіцыю ішла паміж пілотамі Mercedes і Себасцьянам Фетэлем. Пілоты McLaren эксперыментавалі з гумай, у выніку чаго Джэнсан Батан не здолеў уключыцца ў барацьбу за першыя пяць месцаў на старце. Хэмілтан зноў выйграў кваліфікацыю, як і ў Аўстраліі. Фетэль на гэты раз быў другім, Ніка Розберг і Фернанда Алонса занялі, адпаведна, трэцяе і чацвёртае месцы.

Пасля кваліфікацыі пілот Williams Вальтэры Ботас быў пакараны трыма пазіцыямі на старце за перашкоду Даніэлю Рык’ярда падчас другога сегмента.

Гонка правіць

Яшчэ перад гонкай высветлілася, што Серхіа Перэс не прыме ўдзел у гонцы: яго Force India сутыкнулася з тэхнічнымі праблемамі на шляху да стартавай рашоткі. Таму ў гонцы ўдзельнічалі не 22, а 21 пілот.

Хэмілтан захапіў лідарства адразу пасля старта, у той час як Фетэль стартаваў няўдала — яго апярэдзілі Ніка Розберг і Даніэль Рык'ярда. На першым крузе адбылося сутыкненне Пастора Мальданада і Жуля Б’яншы. Камісары прызналі вінаватым у сутыкненні Б’яншы і пакаралі пяцісекундным штрафам stop & go. Нягледзячы на тое, што абодва пілоты здолелі працягнуць гонку, далей за восьмы круг ні Б’яншы, ні Мальданада не праехалі і сышлі па тэхнічных прычынах.

Кімі Райканен страціў некалькі пазіцый на старце, а на другім крузе сутыкнуўся з Кевінам Магнусэнам, у выніку чаго фінскі пілот атрымаў пракол задняга правага кола. Вымушаны піт-стоп адкінуў Райканена на апошняе месца. Магнусэна пакаралі пяцісекундным штрафам stop & go, а Райканен так і не здолеў вярнуцца ў ачковую зону да самога фініша гонкі. Толькі на апошніх кругах Райканен здолеў навязаць барацьбу Раману Гражану за адзінаццатае месца.

Себасцьян Фетэль вёў барацьбу спачатку з Даніэлем Рык’ярда за трэцяе месца, а потым з Ніка Розбергам за другое. Але, нягледзячы на ўсе спробы дагнаць Розберга, Фетэль не здолеў наблізіцца да пілота Mercedes менш чым на секунду. Рык’ярда, які саступіў у барацьбе за трэцяе месца Фетэлю, адбіваў атакі Фернанда Алонса. У выніку Рык’ярда стаў ахвярай дзеянняў сваёй каманды: на чарговым планавым піт-стопе яму дрэнна зафіксавалі пярэдняе левае кола і выпусцілі на піт-лэйн. Нягледзячы на тое, што механікі праблему своечасова заўважылі і ліквідавалі, камісары пакаралі Рык’ярда дзесяцісекундным штрафам stop & go. Але Рык’ярда не паспеў адбыць пакаранне, бо пашкодзіў пярэдняе антыкрыло на наступным крузе, а потым спыніў удзел у гонцы з-за тэхнічных праблем. Яго штраф быў перанесены на наступны Гран-Пры ў Бахрэйне, дзе ён будзе пакараны дзесяццю пазіцыямі на старце.

Апошнія кругі гонкі адзначаліся актывізацыяй Фернанда Алонса, які нагнаў Ніка Хюлькенберга і даехаў да чацвёртага месца. У другой палове дзясяткі пілоты Williams актывізавалі свой ціск на Джэнсана Батана. Вальтэры Ботас быў відавочна хутчэйшы за Феліпе Масу, і кіраўніцтва Williams загадала Масе прапусціць Ботаса, каб апошні змог працягнуць ціск на Батана. Але Маса не падпарадкаваўся загадам з боксаў і даехаў да фініша ўслед за Батанам і наперадзе Ботаса.

Хэмілтан выйграў гонку, не саступіўшы нікому лідарства. Ён таксама паказаў найхутчэйшы круг і такім чынам атрымаў так званы Вялікі Шлем. Сваю перамогу Хэмілтан прысвяціў пасажырам зніклага рэйса MH370 Малайскіх авіяліній. Розберг фінішаваў другім і замацаваў сваё лідарства ў Чэмпіянаце. Фетэль стаў трэцім і набраў першыя ачкі ў чэмпіянаце, як для сябе, так і для каманды Red Bull. Алонса, як і ў Аўстраліі, стаў чацвёртым. Хюлькенберг заняў высокае пятае месца. Топ 10 дапоўнілі Батан, Маса, Ботас, Магнусэн і Квят.

Класіфікацыя правіць

Кваліфікацыя правіць

Пазіцыя Пілот Канструктар Q1 Q2 Q3 На старце
01   Льюіс Хэмілтан Mercedes 1:57,202 1:59,041 1:59,431 01
02   Себасцьян Фетэль Red Bull Racing-Renault 1:57,654 1:59,399 1:59,486 02
03   Ніка Розберг Mercedes 1:57,183 1:59,445 2:00,050 03
04   Фернанда Алонса Ferrari 1:58,889 2:01,356 2:00,175 04
05   Даніэль Рык'ярда Red Bull-Renault 1:58,913 2:00,147 2:00,541 05
06   Кімі Райканен Ferrari 1:59,257 2:01,532 2:01,218 06
07   Ніка Хюлькенберг Force India-Mercedes 1:58,883 2:00,839 2:01,712 07
08   Кевін Магнусэн McLaren-Mercedes 2:00,358 2:02,094 2:02,213 08
09   Жан-Эрык Вернь Toro Rosso-Renault 2:01,689 2:02,096 2:03,078 09
10   Джэнсан Батан McLaren-Mercedes 2:00,889 2:01,810 2:04,053 10
11   Данііл Квят Toro Rosso-Renault 2:01,175 2:02,351 11
12   Эстэбан Гуцьерэс Sauber-Ferrari 2:01,134 2:02,369 14
13   Феліпэ Маса Williams-Mercedes 2:00,047 2:02,460 12
14   Серхіа Перэс Force India-Mercedes 2:00,076 2:02,511 13
15   Вальтэры Ботас[# 1] Williams-Mercedes 1:59,709 2:02,756 17
16   Раман Гражан Lotus F1-Renault 2:00,202 2:02,885 15
17   Пастор Мальданада Lotus F1-Renault 2:02,074 16
18   Адрыян Зуціл Sauber-Ferrari 2:02,131 18
19   Жуль Б'яншы Marussia F1-Ferrari 2:02,702 19
20   Камуі Кабаясі Caterham F1-Renault 2:03,595 20
21   Макс Чылтан Marussia F1-Ferrari 2:04,388 21
22   Маркус Эрыксан Caterham F1-Renault 2:04,407 22
Час 107 %: 2:05,385 хв. (ад найлепшага выніка К1 1:57,183 хв.)
Крыніца: F1.com[1]
Заўвагі
  1. Вальтэры Ботас быў пакараны трыма пазіцыямі на старце за перашкоду Даніэлю Рык’ярда падчас другога сегмента.

Гонка правіць

Паз. Пілот Канструктар Кругі Піт-стопы Час Старт Найхутчэйшы круг
01   Льюіс Хэмілтан   Mercedes 56 1:40:25,974 01 1:43,066 (53)
02   Ніка Розберг   Mercedes 56 + 17,313 03 1:43,960 (55)
03   Себасцьян Фетэль   Red Bull Racing-Renault 56 + 24,534 02 1:44,289 (51)
04   Фернанда Алонса   Ferrari 56 + 35,992 04 1:44,165 (47)
05   Ніка Хюлькенберг   Force India-Mercedes 56 + 47,199 07 1:45,982 (38)
06   Джэнсан Батан   McLaren-Mercedes 56 + 1:23,691 10 1:46,039 (47)
07   Феліпэ Маса   Williams-Mercedes 56 + 1:25,076 13 1:44,897 (44)
08   Вальтэры Ботас   Williams-Mercedes 56 + 1:25,537 18 1:45,475 (31)
09   Кевін Магнусэн   McLaren-Mercedes 55 + 1 Круг 08 1:45,373 (44)
10   Данііл Квят   Toro Rosso-Renault 55 + 1 Круг 11 1:46,695 (36)
11   Раман Гражан   Lotus F1-Renault 55 + 1 Круг 15 1:46,224 (42)
12   Кімі Райканен   Ferrari 55 + 1 Круг 06 1:45,129 (36)
13   Камуі Кабаясі   Caterham F1-Renault 55 + 1 Круг 20 1:47,753 (53)
14   Маркус Эрыксан   Caterham F1-Renault 54 + 2 Круга 22 1:47,500 (40)
15   Макс Чылтан   Marussia F1-Ferrari 54 + 2 Круга 21 1:48,249 (49)
-   Даніэль Рык'ярда   Red Bull-Renault 49 DNF 05 1:44,675 (48)
-   Эстэбан Гуцьерэс   Sauber-Ferrari 35 DNF 12 1:47,782 (27)
-   Адрыян Зуціл   Sauber-Ferrari 32 DNF 17 1:48,040 (27)
-   Жан-Эрык Вернь   Toro Rosso-Renault 18 DNF 09 1:48,527 (04)
-   Жуль Б'яншы   Marussia F1-Ferrari 08 DNF 19 1:51,473 (04)
-   Пастор Мальданада   Lotus F1-Renault 07 DNF 16 1:50,929 (06)
-   Серхіа Перэс1   Force India-Mercedes - - DNS 14
Крыніца: F1.com[2]

Заўвагі:

  1.  Серхіа Перэс не здолеў стартаваць з-за тэхнічных праблем перад стартам гонкі

Пазіцыі пасля гонкі правіць

Пазіцыі пілотаў у чэмпіянаце
Паз. Пілот Ачкі
  1   Ніка Розберг 43
  17 2   Льюіс Хэмілтан 25
  1 3   Фернанда Алонса 24
  1 4   Джэнсан Батан 23
  3 5   Кевін Магнусэн 20
Пазіцыі канструктараў у чэмпіянаце
Паз. Канструктар Ачкі
  1 1   Mercedes 68
  1 2   McLaren-Mercedes 43
  3   Ferrari 30
  4   Williams-Mercedes 20
  5   Force India-MMercedes 19

Зноскі правіць

  1. Афіцыйныя вынікі кваліфікацыі. Праверана 30 Сакавіка 2014. (англ.)
  2. Афіцыйныя вынікі гонкі. Праверана 5 красавіка 2014. (англ.)

Спасылкі правіць