Грэчаская аперацыя НКУС

Грэ́чаская апера́цыя НКУС — масавыя рэпрэсіі супраць грэчаскай этнічнай меншасці ў рэспубліках СССР, якія працягваліся з 15 снежня 1937 года да сакавіка 1938 года (асобныя арышты працягваліся да восені 1938 года). У ходзе рэпрэсій па фальшывых абвінавачваннях у шпіянажы або контррэвалюцыйнай дзейнасці былі арыштаваны больш за 20000 грэкаў, пераважна мужчын ва ўзросце ад 20 да 50 гадоў. З іх у сярэднім па Саюзе 93 % былі расстраляныя[1]. Асабліва крывавымі апынуліся лакальныя «грэчаскія» аперацыі ў Данецкай вобласці і Краснадарскім краі. Пазней абвінавачаныя па 58-м артыкуле (у РСФСР і Грузіі — 58 артыкул, у Азербайджане — 72 артыкул, ва Украіне — 54 артыкул), а затым расстраляныя або сасланыя ў лагеры грэкі, былі рэабілітаваныя. 15 снежня шануецца грэкамі ў свеце, як Дзень памяці ахвяр «Грэчаскай аперацыі» НКУС[2].

Пастанова НКУС на Канстанціна Чэлпана, начальніка канструктарскага бюро Харкаўскага паравозабудаўнічага завода. Арыштаваны 15 снежня 1937 года, расстраляны.

Зноскі правіць

  1. Иван Джуха.Чем провинились греки?(недаступная спасылка)
  2. День памяти жертв «Греческой операции» НКВД//Фатаграфія ў артыкуле няслушна падпісана: не існавала лагера «Борлаг».