Гільдэнбрантыя рачная

Гільдэнбрантыя рачная[1] (Hildenbrandia rivularis) — від чырвоных водарасцей манатыпнага роду сямейства Гільдэнбрантыевыя.

Гільдэнбрантыя рачная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Hildenbrandia rivularis (Liebm.) J.Ag., 1837


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  135206
EOL  967309
IPNI  ???
TPL  ???

Апісанне правіць

Эпілітная водарасць, утварае на паверхні субстрату плевачны шчыльнакоркавы кармінавы талом, бліжэй да перыферыі мае выгляд цёмна-чырвонай каймы. Талом акруглы, дыяметрам да 2,5 см; пры разрастанні таломы зліваюцца ў суцэльную корку таўшчынёй 50—100 мкм. Вертыкальныя ніткі простыя, рэдка дыхатамічна разгалінаваныя, з 7—10 клетак. Клеткі шырынёй 4—12 мкм, квадратныя або па даўжыні да 2 разоў большыя.

Распаўсюджанне правіць

Пашырэнне: Еўразія, Амерыка, Афрыка. У Беларусі сустракаецца ў Лагойскім, Мінскім і Мядзельскім р-нах Мінскай вобл., Глыбоцкім і Ушацкім р-нах Віцебскай вобласці, у Гродзенскім р-не Гродзенскай вобл.[2]

Расце на камяністым субстраце ў празрыстых рэках і ручаях з хуткім цячэннем ў зацененых месцах. Від, адчувальны нават да нязначных зменаў умоў росту. Індыкатар чыстых і праточных вод.[2] Рэдкі від, які трапляецца ў невялікай колькасці на абмежаваных тэрыторыях.[3]

Асаблівасці біялогіі правіць

Полавы працэс невядомы. Размнажаецца вегетатыўна.

Ахова правіць

Занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі 2-га выдання (1993), а таксама ў Чырвоны пералік водарасцей, якія падлягаюць ахове ў Польшчы[2].

Зноскі

  1. Напісанне Гільдэбрантыя, ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.5. Мн., 1997, С.245
  2. а б в Гільдэнбрандтыя рачная ў Чырвонай кнізе Беларусі(недаступная спасылка) (руск.)
  3. Гільдэнбрандтыя рачная

Літаратура правіць

  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. Мн., 1993. ISBN 5-85700-095-5
  • Определитель пресноводных водорослей СССР, т. 13, 1980

Спасылкі правіць

  Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
III катэгорыя (VU)