Гілярый Гіляравіч Гараўскі

Гілярый Гіляравіч Гараўскі (1847, Уборкі, Ігуменскі павет, Мінская губерня — пасля 1875) — акварэліст, брат Апалінарыя Гараўскага і Іпаліта Гараўскага.

Гілярый Гіляравіч Гараўскі
Фатаграфія
А. Гараўскі. Партрэт Г. Г. Гараўскага. 1862 (Намаляваны ў мундзіры обер-афіцэра лёгкай кавалерыі)
Дата нараджэння 18 (30) снежня 1846
Месца нараджэння
Дата смерці не раней за 1875
Грамадзянства
Бацька Гілярый Францавіч Гараўскі[d]
Маці Марыяна Якаўлеўна Гараўская[d]
Род дзейнасці мастак
Жанр акварэльны жывапіс[d]
Вучоба
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Паходжанне і сям’я правіць

 
А. Гараўскі. «Мар’яна Якаўлеўна Гараўская» — маці мастака, 1868

Паходзіў з дробнапамеснага шляхецкага роду Гараўскіх герба «Кораб». Бацькі — Гіляры Францавіч Гараўскі і Мар’яна Якаўлеўна. Гараўскія валодалі каля 200 га зямлі, якая дасталася бацьку мастака Гелярыю ад дзеда мастака Францішка Гараўскага[1].

У сям’і было тры дачкі — Юліяна-Схаластыка (1831, Уборкі), Феліцыяна-Паўліна (1834, Наборкі), Амелія (каля 1842), і сыны — Іпаліт (1828, Астроўкі ― пасля 1864)[2], Апалінары (1833, Наборкі ―1900), Караль (1838, Уборкі ― пасля 1869), Гектар (1843, Уборкі ― 1893), Гіляры (1847, Уборкі ― пасля 1875).[3] Караль і Гектар былі прафесійнымі вайскоўцамі, Іпаліт, Апалінар і Гілярый ― мастакамі[4].

Нарадзіўся 18 (30) снежня 1846 года ў ваколіцы Уборкі, хоць доўгі час лічылася, што ён нарадзіўся ў 1847 годзе. Ахрышчаны праз 5 дзён пасля нараджэння[5].

Адукацыя правіць

Атрымаў адукацыю ў Аляксандраўскім кадэцкім корпусе[6], дзе вучыўся і яго старэйшы брат Апалінарый, але ўжо тым часам, калі корпус быў пераведзены з Брэста ў Маскву[7]. У 1862 годзе пакінуў корпус «па сямейных абставінах»[6].

Потым вучыўся ў Пецярбургскай школе малявання Таварыства заахвочвання мастацтваў да 1868 года, потым у акадэміі мастацтваў да 1873 года.

Творчасць правіць

Сярод пейзажаў «Від шпіталя Петрапаўлаўскага сабора» (1870), «Кветкі» (1879)[6]. Маляваў розныя куточкі Пецярбурга і кветкавыя нацюрморты[8], закранаў у сваёй творчасці тэмы, звязаныя з жыццём і прыродай Беларусі[9].

Зноскі

  1. РГИА. ― Ф. 1343. ― Оп. 19. ― Д. 3065 ; РГВИА. ― Ф. 400. ― Оп. 12. ― Д. 18689 (1893)
  2. БС. Т. 5 1982, с. 158-159.
  3. Юркевіч 2023.
  4. Апалінар Гараўскі = Аполлинарий Горавский = Apalinar Garausky. Минск : Беларусь, 2014. ― ISBN 978-985-01-1111-1
  5. Юркевіч, Зміцер. Гараўскія і Шэмешы . Культура і мастацтва. Праверана 16 красавіка 2024.
  6. а б в Горавские, братья-художники Архівавана 9 верасня 2016. (руск.)
  7. Słownik artystów polskich i obcych w Polsce działających. − T. 3. − Wrocław; Ossolineum − 1986. стар. 351—353
  8. Праўда бруднай лужыны
  9. Горавский А. Г.

Літаратура правіць

  • Słownik artystów polskich i obcych w Polsce działających. − T. 3. − Wrocław; Ossolineum − 1986. стар. 351—353
  • Гараўскі Апалінарый Гілярыевіч // Памяць: Бярэзін. р-н: гіст.-дак.хронікі гарадоў і р-наў Беларусі / Уклад. П. А. Прыбыткін; Рэдкал.: А. А. Ждановіч і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мінск, 2004. — С. 67.
  • Гараўскія, бел. жывапісцы, браты. Іпаліт Гілярыевіч//Ьеою жецыкою: у 18 т. Мінск, 1997. Т. 5. С.51
  • Радзіма братоў Гараўскіх//Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінская вобласць. Кн. 1 Мінск, 1987. С. 89
  • Гараўскі І. Г. // Бел. Энцыклапедыя.-Мн., 1975.-Т.5.-С.51.
  • Гараўскі І. Г. // Энцыклап. Літаратуры і мастацтва Беларусі.-Мн., 1995.-Т.2.-С. 43
  • Гараўскі І. Г. // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Чэрв. р-на.-Мн., 2000.-С.100
  • Гараўскі І. Г. // Дробов Л. Н. Живопись Белоруссии ХІХ — нач. ХХ в.-Мн.: Выш. Школа, 1974.-179 — 180.
  • Горавские // Белорусская ССР: Краткая энциклопедия в 5 т. (руск.) / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. Биографический справочник. — 737 с. — 50 000 экз.