Гісторыя Венгрыі

Гісторыя Венгрыі.

Старажытнасць правіць

Землі заселены славянскімі і германскімі пасяленцамі.

Прыбыццё венграў (IXX стагоддзя) правіць

 
Набегі венграў на краіны Еўропы ў X ст. Чырвоным колерам пазначана тэрыторыя рассялення венграў.

Продкі венграў — мадзьяры — угорскі народ (шэраг вучоных (Немет, Закіеў) лічыць іх саюзам цюркскіх і ўгорскіх плямёнаў), які качаваў у заволжскіх стэпах паўднёвага Урала і на тэрыторыі гістарычнай Башкірыі. Палітыка Хазарыі спрыяла перасяленню венграў у Прыдняпроўскія стэпы, адкуль яны ў складзе старажытнавенгерскай канфедэрацыі плямёнаў ўрываюцца на Сярэдні Дунай, спрыяючы падзенню Вялікай Маравіі. Гэты перыяд гісторыі Венгрыі вядомы як эпоха заваявання радзімы на Дунаі. У 934 годзе націск венграў дасягае Баварыі, аднак паражэнне ў бітве на рацэ Лех (955) спрыяе таму, што мадзьяры асядаюць на Сярэднім Дунаі. Геапалітычна яны становяцца спадчыннікамі аварскага каганата — дыктатурай качэўнікаў над славянскім насельніцтвам. Венгры некаторы час вагаюцца паміж каталіцкай Германіяй і праваслаўнай Візантыяй, але неўзабаве робяць стратэгічны выбар на карысць першай.

Росквіт Венгерскага каралеўства правіць

У 1000 годзе пры Іштване Святым Венгрыя становіцца легітымным еўрапейскім каралеўствам. У выніку войнаў з суседзямі першым яе набыццём становяцца Славакія, Срэм, Харватыя і Трансільванія. Спроба распаўсюдзіць свой уплыў на Русь пры Коламане была беспаспяховай. Намадычныя карані венгерскай арыстакратыі пры славянскай большасці заваяванага насельніцтва прыводзілі да таго, што венгерскія каралі ахвотна запрашалі іншых азіяцкіх качэўнікаў на пасяленне ў венгерскіх стэпах: полаўцаў, печанегаў і аланаў. У гарах Трансільваніі прапаноўвалі землі немцам. У XII стагоддзі адбылося часовае ўзмацненне Візантыі, і ад Венгрыі былі адарваны некаторыя балканскія землі. Адначасова Венгрыя апынулася ўцягнутай у Крыжовыя паходы. У XIII стагоддзі ўнутраная «феадальная» вайна прывяла да выдання каралём Андрашам у 1222 годзе Залатой булы, якая абмежавала самаўпраўнасць як караля, так і магнатаў, усталявала правы іншых саслоўяў, забяспечыла правы і становішча дробных землеўладальнікаў і вольных людзей. Дробная шляхта нароўні з магнатамі стала ўдзельнічаць у дзяржаўным сходзе. Нарэшце, вышэйшаму саслоўю і венгерскаму духавенству было пададзена права супраціўлення каралю, які паступае супраць закона.

Мангольскае нашэсце (XIII стагоддзе) і яго наступствы правіць

У 1241 годзе да Венгрыі дакацілася хваля мангольскага нашэсця. 11 красавіка венгерска-харвацкае войска было разбіта ў бітве пры Шая, а кароль Бела IV (12351270) бег у Харватыю. Мангольскае нашэсце прывяло на тэрыторыю Венгрыі новыя палавецкія (куманскія) орды бежанцаў, а таксама спрыяла ўмацаванню сувязяў з каталіцкай Еўропай.

У 1301 годзе памірае апошні кароль з дынастыі Арпадаў. Вакантны венгерскі прастол займае Карл-Роберт Неапалітанскі. Пры ім фарміруецца венгерскае рыцарства.

Другі росквіт правіць

Пры Людовіку ўлада венгерскага караля распаўсюджвалася на вялікія тэрыторыі Усходняй Еўропы ад Балканскага паўвострава да Балтыйскага мора, ад Чорнага — да Адрыятыкі. На ўсходзе яе ўладу прызнавалі Валахія і Малдова. Зацвердзіўшы венгерскую ўладу ў Харватыі, Людовік адняў у Венецыі Далмацыю, якой яна авалодала напачатку XIII стагоддзя. На Дунаі Людовік, адкінуўшы туркаў, якія распачалі рух на поўнач па ўзяцці Адрыянопаля, часова далучыў да Венгрыі Бдынскую Балгарыю і распаўсюдзіў свой уплыў на Сербію і Боснію (Стэф. Твердка), хоць баны і каралі Баснійскія і раней былі васаламі венгерскіх каралёў. Як сын Елізаветы, сястры бяздзетнага караля Польскага Казіміра III, Людовік у 1370 годзе атрымлівае польскую карону, а разам з ёй і Галіч, з-за якога ішла тады вайна Літвы з Польшчай.

 
Кароль Венгрыі Стэфан I, выява з рукапісу Chronicon Pictum, 1360.

Людовік, не маючы сына, завяшчаў Венгрыю сваёй старэйшай дачцэ Марыі, якая стала, па дагаворы з Карлам IV, нявестай яго сына Жыгімонта, прызначанага, такім чынам, у каралі Венгрыі. Як брат чэшскага караля (Вацлава, ці Венцаслава), Жыгімонт меў шмат прыхільнікаў менавіта ў Славакіі. За Марыю кіравала маці Елізавета Баснійская. Адмовіўшыся ад Венгрыі, Польшча заклікала ў 1384 годзе іншую дачку Людовіка, Ядвігу. У самой Венгрыі пачаліся хваляванні. У Харватыі, а затым і ў Венгрыі выбралі Карла НеапалітанскагаАнжуйскай дынастыі), які, па прыбыцці ў Венгрыю, быў забіты па загаду Елізаветы, у 1386 годзе, за што яна і Марыя патрапілі ў палон да харватаў, прычым Елізавета была забіта. Марыя ж была вызвалена Жыгімонтам, якія з'явіўся і ўступіў, нарэшце, у правы свае.

25 верасня 1396 года туркі ў Нікопальскай бітве знішчаюць 70-тысячнае рыцарскае войска венгерскага караля Жыгімонта[1]. Нямала назалялі венгерскаму каралю чэшскія гусіты. Далмацыя зноў падпала пад уладу Венецыі. Пры Жыгімонце ўзніклі першыя сербскія паселішчы ў Венгрыі. Жыгімонтаў зяць і спадчыннік Альбрэхт, першы цар Венгрыі з дому Габсбургаў, памёр ужо ў 1439 годзе, пакінуўшы сына Ладзіслава Постума. Але венгры, асцерагаючыся рэгенцтва, абралі польскага караля Уладзіслава, які неўзабаве загінуў у вайне з туркамі ў бітве пры Варне ў 1444 годзе. Супраць яго абараняла правы Ладзіслава Постума паўночная, славацкая Венгрыя, з чэшскім военачальнікам Янам Іскрам, які падпарадкаваў сабе ўсе паўночныя вобласці і абапіраўся на гусіцкую Чэхію (1440-62).

У 1458 годзе каралём абраны Мацвей Корвін, пры якім Венгрыя дасягнула вызначанага росквіту. Ён паспяхова адбіў напады турак, гусітаў і Габсбургаў.

Заняпад Венгрыі (1490—1526) правіць

Пасля смерці Мацвея Корвіна ў Венгрыі пачаўся заняпад. Каралеўства страчвала свае землі пад напорам паспяховых суседзяў: аўстрыйскіх Габсбургаў і Асманскай імперыі. У гэты перыяд Венгрыяй кіравала польская дынастыя Ягелонаў. Абвастрыліся ўнутраныя супярэчнасці: падымалі галовы магнаты, бунтавалі сяляне.

Асманскі прыгнёт правіць

 
Венгрыя ў 1683.

У 1526 годзе туркі пры Мохачы нанеслі венграм разгромнае паражэнне, якое стала фатальным для Венгрыі, яе цэласнасці і незалежнасці. Новы венгерскі кароль Янаш Запальяі становіцца васалам турэцкага султана. У 1541 годзе туркі захапілі Буду і Пешт. Большая частка венгерскіх земляў трапіла пад уладу асманаў і была адміністрацыйна арганізавана ў Будайскі пашалык, які падзяляўся на некалькі санджакаў (раёнаў). Пераможная Асманская імперыя заняла Сярэднедунайскую раўніну, уключыўшы ў свае ўладанні самае сэрца Еўропы, якое туркі планавалі ператварыць у плацдарм для заваявання новых тэрыторый і далейшага распаўсюджвання ісламу.

Але адпор з боку аўстрыйскіх Габсбургаў прывёў да фактычнага падзелу венгерскіх земляў на турэцкую (Асманская Венгрыя) і аўстрыйскую (Каралеўская Венгрыя) часткі. Пры гэтым да аўстрыйцаў па дагавору 1547 года адышлі землі са змяшаным венгерска-славянскім насельніцтвам, а да турак — уласна венгерскія і венгера-румынскія вобласці. Адміністрацыйная ўлада асманаў у цэнтральнай Венгрыі пратрымалася да 1699 года, хоць шэраг самых паўднёвых венгерскіх земляў былі вызвалены толькі ў 1718 годзе. Супраціўленне турэцкаму валадарству аказвалі як венгерскія партызаны-гайдукі, так і аўстрыйцы, зацікаўленыя ў анексіі Венгрыі ў якасці сыравіннага прыдатка Аўстрыйскай імперыі.

Габсбургі — каралі Венгрыі правіць

Члены дынастыі Габсбургаў — найуплывовай дынастыі Свяшчэннай Рымскай імперыі — абіраліся каралямі Венгрыі і прыносілі пры каранацыі клятву на канстытуцыі Венгерскага каралеўства. Пасля заваявання Габсбургамі Асманскай Венгрыі тэрмін «Каралеўская Венгрыя» выйшаў з ужывання, а імператар стаў зваць свае венгерскія ўладанні «Венгерскім каралеўствам».

Кароль з дынастыі Габсбургаў непасрэдны кантраляваў фінансавыя, ваенныя і замежныя справы Каралеўскай Венгрыі, а імперскія войскі абаранялі яе межы. Габсбургі не спяшаліся даваць занадта вялікую колькасць памочнікаў палаціну, каб асоба, якая займае гэта месца, не набыла занадта вялікай улады. Акрамя таго, Габсбургаў і венграў падзяляла г.зв. «турэцкае пытанне»: Вена жадала падтрымліваць мір з Асманскай імперыяй, а венгры жадалі выгнаць турак. Паступова многія венгры перайшлі на антыгабсбургскія пазіцыі.

Венгрыя ў XVIII стагоддзі правіць

У канцы XVII стагоддзя пачалося паступовае адваяванне тэрыторый, захопленых туркамі ў Еўропе. Леапольд I, разглядаючы іх як заваяваныя землі, не стаў аднаўляць там венгерскія дзяржаўныя інстытуты, а ўтварыў Тэмешварскі банат і Ваенную Краіну. У сувязі з запусценнем гэтых месцаў у выніку баявых дзеянняў туды пачалі запрашаць перасяленцаў з усёй Еўропы, якія, асеўшы на месцы, зусім не згаджаліся з той думкай, што яны цяпер павінны стаць залежнымі ад венгерскіх магнатаў. Ферэнц II Ракацы паспрабаваў скарыстацца занятасцю аўстрыйцаў вайной за іспанскую спадчыну, і падняў паўстанне, але яно завяршылася няўдачай.

Імператар Карл VI стаў выбудоўваць адносіны з венграмі на аснове палажэнняў Сатмарскага міру. У 1723 годзе будапешцкі парламент ухваліў Прагматычную санкцыю ў абмен на прызнанне Венгрыі асобным каралеўствам з манархам з дынастыі Габсбургаў на чале. Падтрымка венграў дапамагла пазней Марыі Тэрэзіі ўтрымацца падчас вайны за аўстрыйскую спадчыну.

Калі імператарам стаў Іосіф II, то ён паспрабаваў кіраваць як абсалютны манарх адзінай дзяржавы, і адмовіўся прызнаваць асаблівы правы венграў. Яго пераемнік Леапольд II вярнуўся да статусу Венгрыі як асобнага каралеўства.

Венгрыя ў XIX стагоддзі правіць

Рэвалюцыя ў Францыі прывяла да спынення якіх-небудзь рэформ у Венгрыі, а наступныя войны нанеслі цяжкі ўдар па эканоміцы. Франц II склікаў венгерскі парламент толькі для таго, каб атрымаць людзей і грошы для войнаў. У 18481849 гадах венгры, скарыстаўшыся паслабленнем цэнтральнай улады, паднялі паўстанне, спрабуючы дамагчыся незалежнасці, аднак яно было жорстка падушана.

 
Венгрыя (ружовая) як частка Аўстра-Венгрыі

Паражэнне Аўстрыі ў 1859 годзе ў вайне з Францыяй і Сардзініяй зрабіла неабходным урэгуляванне адносін з венгерскай часткай імперыі, якое магло быць магчымым толькі ў выніку аднаўлення канстытуцыйных правоў і цэласнасці Венгерскага каралеўства. У выніку аўстра-венгерскага кампрамісу 1867 года Аўстрыйская імперыя была ператворана ў двуадзіную манархію, і Венгрыя была пашырана да Транслейтаніі.

Першая сусветная вайна правіць

У 1-й сусветнай вайне ў складзе Аўстра-Венгрыі на баку Цэнтральных дзяржаў, пасля паражэння і распаду Аўстра-Венгрыі Венгрыяй страчаны значныя тэрыторыі, у т.л. з значнай венгерскай меншасцю. Была створана рэспубліка, перажыты перыяд нестабільнасці, у т.л. камуністычнае паўстанне з утварэннем Венгерскай сацыялістычнай рэспублікі (1919). Манархія (1920).

Найноўшы час правіць

Другая сусветная вайна правіць

У 2-й сусветнай вайне Венгрыя далучылася да Германіі, атрымала тэрыторыі пасля раздзелу Чэхаславакіі (1938). Пасля паражэння ў вайне была вернутая да граніц 1937 года.

Рэспубліка (1946). Улада была канчаткова забраная Венгерскай партыяй рабочых (1947). У перыяд 1947—1953 пад кіраўніцтвам М. Ракашы венгерская кампартыя збудавала, абапіраючыся на падкантрольную сабе палітычную паліцыю (АВХ), самы жорсткі ў Цэнтральнай Еўропе варыянт камуністычнага палітычнага ладу (Гл. таксама: рэпрэсіі ў Венгрыі). Тымчасам, гаспадарка краіны цярпела вялікія шкоды ад выплаты ваенных рэпарацый, а магчымасці атрымання дапамогі з плану Маршала Венгрыя таксама не мела.

1953-1956 правіць

Пасля смерці Сталіна (1953) новае савецкае кіраўніцтва вымусіла Ракашы пайсці на пэўныя палітычныя саступкі, на пасаду прэм'ер-міністра быў прызначаны Імрэ Надзь (1953). Аднак, праграма лібералізацыі палітычнага і эканамічнага жыцця, ініцыяваная Надзем, была згорнутая ў 1955, а сам ён зняты з пасады і выключаны з кампартыі.

У 1955 з СССР у Венгрыю былі вернуты венгерскія ваеннапалонныя.

Летам 1955 адбываецца вывад саюзных акупацыйных войскаў з Аўстрыі, і краіна становіцца нейтральнай. Кантынгент савецкай Цэнтральнай групы войск у Аўстрыі вяртаецца ў СССР, але савецкі кантынгент у Венгрыі перафарміроўвецца ў Асобы корпус і застаецца на тэрыторыі краіны, насупор Парыжскаму дагавору.

Пасля XX з'езду КПСС у венгерскай кампартыі з сакавіка 1956 пачынаецца рух за перагляд вынікаў «партыйных чыстак» 1949, ствараецца спецыяльная партыйная камісія. Узмацняецца крытыка ў бок кіраўніцтва кампартыі (М. Ракашы і Э. Герэ) за празмерную жорсткасць кіравання, бяздумнае капіраванне савецкага досведу ў гаспадарцы, няправільную сацыяльна-эканамічную палітыку. У кампартыі складаецца апазіцыйная група (пад ідэйным кіраўніцтвам Імрэ Надзя і Гезы Лошанцы), незадаволенасць у грамадстве канцэнтруецца вакол Саюзу венгерскіх пісьменнікаў і Клубу Пецёфі. Асабліва мацнеюць антыкамуністычныя і антысавецкія настроі сярод інтэлігенцыі і моладзі.

Нарэшце, перагляду вынікаў палітычных працэсаў 1949 года ад Ракашы запатрабавала ўжо савецкае кіраўніцтва, а па яго нязгодзе дамаглося зняцця Ракашы з усіх пасад (ліпень 1956). Гэтым часам унутраны канфлікт у венгерскай кампартыі быў ужо моцным.

Звонкі на падтрымку і пашырэнне незадаволенасці ў Венгрыі працуюць краіны Заходняга блоку (Гл. таксама: халодная вайна), між іншым, прапагандысцкую дзейнасць, скіраваную супраць існуючага палітычнага рэжыму, вядуць радыёстанцыі «Голас Амерыкі» і «Свабодная Еўропа».

Паводле думкі савецкай і пост-савецкай часткі расійскай гістарыяграфіі, у гэты час у венгерскіх эмігранцкіх цэнтрах (асабліва ў Аўстрыі) актывізуецца праца па стварэнні груп баявікоў і арганізатараў антыўрадавых выступленняў (Гл. таксама: закон Лоджа).

Наогул, у 1956 у венгерскім грамадстве існавала моцнае незадавальненне цяжкім эканамічным становішчам, савецкім кантролем над асноўнымі сферамі жыцця, савецкай ваеннай прысутнасцю, таталітарным палітычным ладам пад кіраўніцтвам кампартыі і адсутнасцю грамадскіх свабод.

У верасні 1956 прыкметна ўзмоцніліся апазіцыйныя выступленні пад лозунгамі «больш гуманнага сацыялізму» і аднаўлення ў партыі Імрэ Надзя. Увосень 1956 года ў краіне выбухнула антыкамуністычнае паўстанне, якое было задушана савецкімі войскамі.

Пасля 1957 правіць

У 1968 былі пачаты частковыя рыначныя гаспадарчыя рэформы. Выхад з камуністычнага блоку ў кастрычніку 1989. Апошнія савецкія войскі выйшлі з Венгрыі (19 чэрвеня 1991).

Гл. таксама правіць

  1. Нікопальская бітва 1396