Дарожны знак — элемент абсталявання дарог вызначанай формы, памеру, афарбоўкі з умоўнымі абазначэннямі і надпісамі. Адзін са сродкаў рэгулявання дарожнага руху.

Дарожныя знакі розных катэгорый еўрапейскага тыпу

Дарожныя знакі ўстанаўліваюцца на аўтамабільных дарогах і вуліцах населеных пунктаў і паведамляюць аб рэжыме, умовах, напрамках і маршрутах руху, месцах адпачынку, аб’ектах сэрвісу і іншую інфармацыю. Знакі ўстанаўліваюць відарысам насустрач руху, пераважна ўздоўж дарогі на спецыяльных калонках, слупах, на кранштэйнах, тросах-расцяжках і рамах над праезджай часткай.

Дзеючая сістэма дарожных знакаў распрацавана на аснове Канвенцыі аб дарожных знаках і сігналах (Вена, 1968 год), дапоўненай Еўрапейскім пагадненнем (Жэнева, 1971 год).

У Беларусі правіць

Дарожныя знакі вырабляюцца і ўстанаўліваюцца ў адпаведнасці з дадаткам 2 Правілаў дарожнага руху і патрабаваннямі тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза і Еўразійскага эканамічнага саюза.

Знакі падзяляюцца на:

  • пастаянныя і часовыя;
  • папераджальныя, знакі прыярытэту, забараняльныя, прадпісальныя, інфармацыйна-ўказальныя, знакі сэрвісу і знакі дадатковай інфармацыі (таблічкі).

Знакі на жоўтым фоне, за выключэннем дарожных знакаў «Кантроль усталяванай хуткасці руху транспартных сродкаў», «Пачатак участку кантролю сярэдняй хуткасці руху транспартных сродкаў», «Канец участку кантролю сярэдняй хуткасці руху транспартных сродкаў», «Кантроль выканання патрабаванняў Правілаў дарожнага руху» , належаць да часовых і прымяняюцца як асобна, так і ў спалучэнні з іншымі часовымі тэхнічнымі сродкамі арганізацыі дарожнага руху ў месцах правядзення рамонтных і іншых работ на дарозе, а таксама ў выпадках аператыўнай змены ў арганізацыі дарожнага руху, звязанага з забеспячэннем яго бяспекі або правядзеннем спецыяльных мерапрыемстваў.

У выпадках, калі значэнні часовых і пастаянных знакаў супярэчаць адзін аднаму, удзельнікі дарожнага руху павінны кіравацца часовымі знакамі.

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць

Спасылкі правіць