Даянч

незалежны туркменскі часопіс

«Даянч» (туркм.: Daýanç) — незалежны туркменскі часопіс. Галоўны рэдактар — журналіст і філосаф Мухамедмурад Саламатаў, вядомы на Захадзе як «туркменскі Сахараў»[1]. Выдаваўся ў 19911992 гадах у Маскве на рускай і туркменскай мовах. У выданні прымала ўдзел інтэлігенцыя з руху «Агзыбірлык» і іншых груп, апазіцыйных Ніязаву[2].

«Даянч»
Тып часопіс
Заснавальнік Мухамедмурад Саламатаў
Галоўны рэдактар Мухамедмурад Саламатаў
Заснавана 1991
Спыненне публікацый 1992
Мова руская, туркменская
Галоўны офіс Масква

Зарэгістраваны 25 красавіка 1991 года Дзяржаўным камітэтам СССР па друку ў Маскве[3]. У верасні 1991 года быў падпісаны да друку першы нумар выдання[4], дзе была змешчана фатаграфія туркменскай жанчыны з ахапкам галля на спіне. Жанчына сімвалізуе сабой Туркменію. 11 сакавіка 1992 года 24 500 экзэмпляраў першага нумара былі арыштаваны ў аэрапорце Ашгабата супрацоўнікамі аддзела па барацьбе з крадзяжамі сацыялістычнай уласнасці. У першым нумары сярод матэрыялаў была і Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека, упершыню апублікаваная на туркменскай мове. Па сцвярджэнню Джумамурада Кіясава, першы нумар фінансавалі ён сам і прадпрымальнік Караджа Караджаеў, які пазней эміграваў у Швейцарыю[3].

У красавіку 1992 года выйшаў наступны нумар выдання пад назвай «Даянч-экспресс». У выданні быў апублікаваны артыкул «Туркменский хунвейбин», прысвечаны палкоўніку Даўлетаву. Артыкул быў выкарыстаны туркменскай уладай для суда над рэдактарам Мухамедмурадам Саламатавым, на якім ён быў аштрафаваны[3]. 28 красавіка 1992 года былі арыштаваны ў аэрапорце Ашгабата 2000 экзэмпляраў «Даянч-экспресса» і рэдактар выдання[5], які 3 кастрычніка 1992 года быў жорстка збіты невядомымі. У 1992 годзе выйшаў трэці і апошні нумар выдання[3].

Зноскі

  1. Как исчезала туркменская оппозиция(недаступная спасылка). Газета.Ru (21 снежня 2006). Архівавана з першакрыніцы 18 снежня 2021. Праверана 18 снежня 2021.
  2. Slavomír Horák. Turkmenistan at the Last Stage of Perestroika. Determinants of an Authoritarian Path // Cahiers d’Asie centrale. — 2016. — Vol. 26.
  3. а б в г Мухамедгельды Бердыев.. Журнал «Даянч» (1991-1992). TurkmenMedia. Архівавана з першакрыніцы 5 ліпеня 2009. Праверана 18 снежня 2021.
  4. Mehrdad Haghayeghi. Media and Politics in Central Asia // Demokratizatsiya: The Journal of Post-Soviet Democratization. — 1995. — Vol. 3. — № 2. — P. 219.
  5. The Current Digest of the Post-Soviet Press. — 1992. — Vol. 44, No. 17. — P. 27.

Спасылкі правіць