Джон Мозес Браўнінг (англ.: John Moses Browning; 21 студзеня 1855, Огдэн, тэрыторыя Юта, ЗША — 26 лістапада 1926, Брусель, Бельгія) — вынаходнік ручной агнястрэльнай зброі, амерыканец па паходжанні, працаваў у Бельгіі.

Джон Браўнінг
англ.: John Moses Browning
Дата нараджэння 23 студзеня 1855(1855-01-23)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 26 лістапада 1926(1926-11-26)[1][2] (71 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Jonathan Browning[d]
Дзеці Val A. Browning[d]
Род дзейнасці вынаходнік, firearms designer
Альма-матар
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Першы патэнт на казназарадную сістэму атрымаў у 1879 годзе, канструяваў шротавыя стрэльбы на фірме «Рэмінгтон», адназарадныя вінтоўкі вінчэстар, шматзарадныя стрэльбы, кулямёты.

Найбольшую вядомасць яму прынёс аўтаматычны (самазарадны) пісталет, запатэнтаваны бельгійскай зброевай кампаніяй «Фабрык Насьёналь» у Эрстале.

Пазней распрацоўваў падобныя сістэмы для амерыканскага войска ў кампаніі Кольта. За 71 год свайго жыцця Джон Мозес Браўнінг стварыў 37 мадэляў наразной зброі і 18 — гладкаствольнай.

Канструкцыі Браўнінга неаднаразова капіраваліся і служылі прадметам пераймання для спецыялістаў іншых краін. Пісталеты канструкцыі Браўнінга: Browning M1900, Browning M1903, Browning M1906, Browning 1910/1912 года, Colt M1911.

Зноскі

  1. а б John Moses Browning // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б John Browning // GeneaStar
  3. а б http://armedforcesmuseum.com/john-moses-browning/
  4. Find a Grave — 1996. Праверана 23 красавіка 2023.

Спасылкі правіць