Джон Джозеф Лофтус

Джон Джозеф Лофтус (англ.: John Joseph Loftus; нар. 12 лютага 1950) — былы амерыканскі чыноўнік, медыя-каментатар, радыёвядучы, адстаўны афіцэр армейскай разведкі. З’яўляецца аўтарам шматлікіх кніг аб меркаваных сувязях ЦРУ і нацыстаў.

Джон Джозеф Лофтус
Род дзейнасці радыёвядучы, аўтар
Дата нараджэння 12 лютага 1950(1950-02-12) (74 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў Бостане ў сям’і пажарнага. У 1971 годзе скончыў Бостанскі каледж, у 1977 — Сафолкскі ўніверсітэт[1].

У 1971—1974 гадах служыў у арміі ЗША, атрымаў званне першага лейтэнанта. З 1977 года працаваў у Міністэрстве юстыцыі ЗША. У 1979 годзе пераведзены ва Упраўленне спецыяльных расследаванняў[2].

Далей працаваў медыя-каментатарам, рэгулярна з’яўляючыся на ABC National Radio і Fox News. Пісаў дла Ami, артадаксальнага яўрэйскага штотыднёвага часопіса.

Меў сваё радыё-шоу на Talkline Communications Network.

Стаў прэзідэнтам The Intelligence Summit і кіраўніком Фларыдскага музея Халакосту ў Санкт-Пецярбургу[3].

Кнігі правіць

Як аўтар і суаўтар напісаў наступныя публікацыі: «Беларускі сакрэт» (1982), «Нячыстая тройца: як ватыканскія нацысцкія сеткі здрадзілі заходнюю разведку Саветам» (1992), «Сакрэтная вайна супраць яўрэяў: Як заходні шпіянаж здрадзіў яўрэйскаму народу» (1994), «Несвятая Тройца: Ватыкан, нацысты і швейцарскія банкі» (1998), «Нацысцкая таямніца Амерыкі: Інсайдэрская гісторыя пра тое, як Міністэрства юстыцыі Злучаных Штатаў перашкаджала Кангрэсу: блакаванне Расследавання Кангрэса ў дачыненні да вядомых амерыканскіх сем’яў, якія фінансавалі Гітлера, Сталіна і арабскіх тэрарыстаў» (2010)[4].

Найбольш адзначылася кніга «Беларускі сакрэт». Паводле публікацыі, многія лідары беларускай калабарацыяністаў пасля Другой сусветнай вайны сталі супрацоўнічаць са спецслужбамі ЗША. Насуперак федэральнаму закону, як сцвярджаў аўтар, чыноўнікі выдалі візы пранацысцкім дзеячам, якія былі датычны да шматлікіх злачынстваў. Па словах Лофтуса, дапамога калабарацыяністам была абумоўлена патрэбамі Халоднай вайны: меркавалася праз іх арганізаваць партызанскую вайну супраць СССР. Але так як планы спецслужбаў праваліўся, то беларусы атрымалі грамадзянства ЗША і дзесяцігоддзямі абараняліся ўладамі ад выкрыцця[5].

Гісторык Упраўлення спецыяльных расследаванняў Дэвід Марвел ахарактарызаваў публікацыю як «найгоршы від аматарскай гісторыі»[5]. Віталь Зайка, супрацоўнік Цэнтра яўрэйскай гісторыі ў Нью-Ёрку, абвінаваціў Лофтуса ў фальсіфікацыі[6]. Ізраільскі гісторык і паляўнічы па нацыстаў Эфраім Зураф назваў кнігу спрэчнай[7].

The New York Times пісала, што аўтар не рабіў розніцы паміж сапраўднымі калабарантамі і недатычнымі да нацыстаў эмігрантамі. Аднак выданне адзначыла, што «Беларускі сакрэт» напэўна можа стаць каштоўнай крыніцай, калі Кангрэс распачне слуханні па справах у прыкрыцці ваенных злачынцаў[8].

Крыніцы правіць

  1. Peters. James Loftus, 84: Boston firefighter saved several lives in daring rescues. The Boston Globe (28 лістапада 2006).
  2. John Loftus Web site(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы June 4, 2003. Праверана 17 сакавіка 2010.
  3. LEADERSHIP(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 верасня 2019. Праверана 10 снежня 2018.
  4. Kojak: The Belarus File. Internet Movie Database.
  5. а б Rashke, Richard (2013). Useful Enemies: John Demjanjuk and America's Open-Door Policy For Nazi War Criminals. Harrison, New York: Delphinium Books. ISBN 9781480401594.
  6. Стары знаёмы, ці яшчэ раз пра фальсіфікацыі Лофтуса (Belarusian)
  7. Zuroff, Efraim (1994). Occupation, Nazi-hunter: the continuing search for the perpetrators of the Holocaust. Los Angeles, California. p. 52. ISBN 9780881254891. {{cite book}}: |website= ігнараваны (даведка)Папярэджанні CS1: месца без выдавецтва (спасылка)
  8. Blumenthal, Ralph (28 December 1982). "Books Of The Times". The New York Times.

Спасылкі правіць