Джуманіяз Джабараў

Джуманіяз Джабараў (25 лістапада 1930, кішлак Пулаты, цяпер Касанскі раён, Кашкадар’інскі вілает — 13 снежня 2010, Ташкент, Узбекістан) — народны паэт Узбекістана.

Джуманіяз Джабараў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 25 лістапада 1930(1930-11-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 снежня 2010(2010-12-13) (80 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, перакладчык
Мова твораў узбекская мова
Узнагароды

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сям’і служачага. У 1952 годзе скончыў філалагічны факультэт Сярэднеазіяцкага ўніверсітэта. Друкаваўся з 1950 года.

Працоўную дзейнасць пачаў ў 1953 годзе загадчыкам аддзела часопіса «Шарк юлдузи». З’яўляўся галоўным рэдактарам часопіса «Гулхан», намеснікам галоўнага рэдактара газеты «Узбекистон овози», дырэктарам выдавецтва літаратуры і мастацтва імя Гафура Гуляма.

Аўтар зборнікаў вершаў «Я слаўлю Радзіму» («Ватанимни куйлайман», 1953), «Подых вясны» («Баҳор нафаси», 1956), «Рэха гор» («Тоғлар садоси», 1961), «Сшытак дваццаці дзён» («Йигирма кун дафтари», 1967), «Адной хвіліны натхнення» («Илғом дақиқалари», 1971), «Песня роднай зямлі», «Ранішнія мары», «Вера» і іншыя.

Выступаў як перакладчык і драматург. На беларускую мову асобныя вершы пераклалі Рыгор Барадулін і Вольга Іпатава.

Літаратура правіць