Дзмітрый Іванавіч Дубяга

расійскі астраном беларускага паходжання

Дзмітрый Іванавіч Дубяга (3 кастрычніка 1849, вёска Соіна, Мсціслаўскі павет, цяпер Смаленская вобласць — 22 кастрычніка 1918) — расійскі астраном беларускага паходжання.

Дзмітрый Іванавіч Дубяга
Дата нараджэння 3 (15) кастрычніка 1849
Месца нараджэння
Дата смерці 22 кастрычніка 1918(1918-10-22)[1] (69 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Дзеці Аляксандр Дзмітрыевіч Дубяга[d]
Род дзейнасці астрафізік
Навуковая сфера астраномія
Месца працы
Навуковае званне
Альма-матар
Вядомыя вучні Аляксандр Васілевіч Красноў
Узнагароды
ордэн Святога Уладзіміра Ордэн Святой Ганны ордэн Святога Станіслава
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 3 кастрычніка 1849 года ў Мсціслаўскім павеце Магілёўскай губерні ў шляхецкай сям’і Івана Сямёнавіча Рэпойта-Дубягі. Акрамя старэйшага, Дзмітрыя, былі яшчэ тры сыны і дачка.

У 1868 годзе скончыў з залатым медалём Магілёўскую мужчынскую гімназію, у 1872 годзе — фізіка-матэматычны факультэт Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта.

Працаваў у Пулкаўскай астранамічнай абсерваторыі. У 1884—1918 гг. — дырэктар Казанскай абсерваторыі, з 1901 г. — дырэктар заснаванай ім паблізу Казані абсерваторыі імя Энгельгарта. У 1899—1905 гг. — рэктар Казанскага ўніверсітэта. Навуковыя працы па тэарэтычнай астраноміі, астраметрыі і гравіметрыі. Даследаваў арбіту спадарожніка Нептуна, стварыў тэорыю руху малой планеты. Па назіраннях казанскіх астраномаў склаў каталог каардынат 4 281 зоркі.

Памёр 22 кастрычніка 1918 года падчас моцнай эпідэміі іспанкі. Пахаваны пад Паўднёвай мірай Энгельгартаўскай абсерваторыі.

Зноскі

  1. Дубяго Дмитрий Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. Дубяго Дмитрий Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура правіць

  • Галуза, І. В. Дубяга Дзмітрый Іванавіч / І. В. Галуза, У. А. Голубеў, А. А. Шымбалёў // Фізіка. — 2015. — № 6. — С. 49—50 : фота.
  • Гапоненка, В. Дубяга Дзмітрый Іванавіч / В. Гапоненка // Сузор’е беларускага памежжа : беларусы і народжанныя ў Беларусі ў суседніх краінах : энцыклапедычны даведнік / старшыня рэд. калегіі А. Мальдзіс. — Мінск, 2014. — С 169 : фота.
  • Дубяга Дзмітрый Іванавіч // Асветнікі зямлі Беларускай : Х — пачатак ХХ ст. : энцыклапедычны даведнік / рэдактар Г. П. Пашкоў. — 2-е выд. — Мінск, 2006. — С. 149.
  • Дубяга Дзмітрый Іванавіч [Астраном] // Памяць: Мсціслаўскі раён: Гіст.-дакум. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мн., 1999. — С. 78.
  • Звязаў іх лёс з Мсціслаўшчынай // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Мсціслаўскага раёна / галоўны рэдактар У. І. Лемяшонак. — Мінск, 1999. — С. 78.
  • Нікалаеў, М. Вышэйшыя школы: сталічны універсітэт / М. Нікалаеў // Нікалаеў, М. Беларускі Пецярбург / М. Нікалаеў. — Санкт-Пецярбург, 2009. — С. 178.

Спасылкі правіць