Дзмітрый Міхайлавіч Кавалёў

рускі, савецкі паэт-лірык

Дзмітрый Міхайлавіч Кавалёў (17 чэрвеня 1915, мястэчка Ветка, Магілёўская губерня — 5 сакавіка 1977, Масква) — рускі, савецкі паэт-лірык. Псеўданім — Сецін В.

Дзмітрый Міхайлавіч Кавалёў
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Сецін В.
Дата нараджэння 17 чэрвеня 1915(1915-06-17)
Месца нараджэння
Дата смерці 5 сакавіка 1977(1977-03-05) (61 год)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, перакладчык
Гады творчасці 19381977
Жанр паэзія
Мова твораў руская
Узнагароды
медаль «За адвагу» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Друкавацца пачаў у 1938 годзе[1]. Першыя творы былі апублікаваны ў газеце «Палеская праўда»[1]. У пейзажнай лірыцы вылучаюцца жывыя прыкметы роднай Гомельшчыны, і Курскага края, дзе ён праводзіў шмат часу ў мястэчку Льгоў на радзіме жонкі. Родным мясцінам прысвяціў вершы «Весення почта», «Память Ветки»[2][3].

Пісаў крытычныя артыкулы і пераклады паэзіі і прозы з беларускай: Я. Брыля, І. Мележа, дакументальнай кнігі Я. Брыля, В. Калесніка і А. Адамовіча «Я з вогненнай вёскі». Пераклаў на рускую мову вершы Н. Гілевіча, А. Грачанікава, К. Кірэенкі, А. Куляшова, П. Панчанкі, А. Лойкі, М. Танка[1].

Напісаў аўтабіяграфію, даведзеную да 1945 года.

Зноскі

  1. а б в Беларусь 1995.
  2. Даніленка М. Аб тым, што дорага сэрцу // Гомельская праўда. — 1969. — 7 лютага. — С. 4.
  3. Ковалев, Д. Память Ветки // День поэзии. 1972: [Сборник]. — Ленинград : «Сов. писатель», Ленингр. отд-ние, 1972. — С. 84-85.

Літаратура правіць

  • Кавалёў Дзмітрый Міхайлавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 352. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Спасылкі правіць