Дзмітрый Фёдаравіч Вайстроў

Дзмітрый Фёдаравіч Вайстроў (7 лістапада 1906, в. Добрая, Горацкі раён — 2001) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Магілёўскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны[1].

Дзмітрый Фёдаравіч Вайстроў
Дата нараджэння 7 лістапада 1906(1906-11-07)
Месца нараджэння
Дата смерці 2001
Грамадзянства
Род войскаў партызаны
Гады службы 1941-44
Камандаваў групай партызанскіх атрадаў
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
ордэн Леніна ордэн Айчыннай вайны II ступені

Біяграфія правіць

З сялян. Працоўны шлях пачаў у 1923 у в. Добрая лесарубам Смаленскага лесанарыхтоўчага трэста. З 1927 загадчык райпалітасветы Горацкага райвыканкама, у 1930—1932 старшыня Рэкценскага сельсавета[2].

У пачатку Вялікай Айчыннай вайны пакінуты ў тыле ворага. У партызанах з кастрычніка 1941 — стварыў партызанскую групу, на чале якой дзейнічаў у Горацкім і Дубровенскім раёнах[2]. З лютага 1942 года камандзір групы, атрада, в. а. камандзіра брыгады, камандзір групы атрадаў, са жніўня 1943 года член Мсціслаўскага падпольнага РК КП(б)Б, у студзені-чэрвені 1944 камісар 61-й партызанскай брыгады[1].

З кастрычніка 1944 па 1957 год на партыйнай рабоце ў Жлобінскім і Стрэшынскім раёнах[1][2].

Напісаў кнігу ўспамінаў «В горецком редколесье» (1986)[2].

Узнагароды правіць

Узнагароджаны ордэнам Леніна, медалямі. Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР (1978)[2].

Зноскі

  1. а б в Войстров Дмитрий Фёдорович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 119. — 737 с.
  2. а б в г д Вайстроў Дзмітрый Фёдаравіч (1906—2001)(недаступная спасылка)

Літаратура правіць

  • Вайстроў Дзмітрый Фёдаравіч // БелСЭ. Т. 2. — Мн.,1970. — С. 560.
  • Стальмашонак І. У Горацкім рэдкалессі / І. Стальмашонак // Ленінскі шлях (Горкі). — 1987. — 6 жн.
  • У горацкім рэдкалессі // Магілёўская праўда. — 1984. — 11 лют.