Партызанская брыгада «Звязда»

Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны

Партызанская брыгада «Звязда»партызанская брыгада, створаная ў жніўні 1942 года на базе Горацкага атрада, аформленага ў маі 1942 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Горацкага, Дрыбінскага, Шклоўскага, Аршанскага і Дубровенскага раёнаў. На жнівень 1942 года ў брыгадзе было 620 партызан. У канцы верасня ў сувязі з абмежаванымі магчымасцямі манёўраў ва ўмовах карных аперацый брыгада была разгрупавана на невялікія групы і атрад, агульнае кіраўніцтва якімі ажыццяўлялі камандзіры групы атрадаў Дз. Ф. Вайстроў, М. І. Кітаеў.

Партызанская брыгада «Звязда»
Гады існавання 1942
Краіна  Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Тып партызаны
Функцыя барацьба з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі
Колькасць 320 партызан (жнівень 1942)
Дыслакацыя Горацкі, Дрыбінскі, Шклоўскі, Аршанскі, Дубровенскі раёны
Войны Вялікая Айчынная вайна
Камандзіры
Вядомыя камандзіры

Камандаванне правіць

Камандзіры правіць

Камісар правіць

  • П. Н. Савінаў

Начальнік штаба правіць

  • Д. І. Тамашэўскі

Гісторыя правіць

Партызаны праводзілі баявыя дзеянні на чыгуначным участку ОршаКрычаў. У жніўні — верасні 1942 года падарвалі 9 і абстралялі 3 эшалоны, разбурылі тэлефонна-тэлеграфную лінію ШклоўГоркіДрыбін, знішчылі 17 аўтамашын. У кастрычніку 1942 — лютым 1943 года правялі 16 баёў з карнікамі. Вясной 1943 года некалькі груп улілося ў атрад, які ў красавіку 1943 перабазіраваўся ў Чавускі раён і ў чэрвені ўвайшоў у партызанскі полк «Трынаццаць» як 4-ы батальён, які ў жніўні 1943 года быў разгорнуты ў 17-ю партызанскую брыгаду.

Зноскі

Літаратура правіць