Дзяржаўны ўніверсітэт імя Ч. К. Хендэрсана
Дзяржаўны ўніверсітэт імя Ч. К. Хендэрсана (англ.: Henderson State University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Аркадэлфія ў штаце Арканзас.
Дзяржаўны ўніверсітэт імя Ч. К. Хендэрсана | |
---|---|
англ.: Henderson State University | |
Арыгінальная назва | англ.: Henderson State University |
Заснаваны | 1890 |
Студэнты | 3 163[1] |
Размяшчэнне | Аркадэлфія, Арканзас, ЗША |
Сайт | hsu.edu |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Агульная характарыстыка правіць
Заснаваны ў 1890 годзе як Аркадэльфійскі метадысцкі каледж. Вучэльня была перайменавана 23 мая 1904 года ў гонар Чарльза Крыстафера Хендэрсана, папячыцеля і вядомага мясцовага бізнесмена.
24 кастрычніка 2019 года апякунскі савет універсітэта аднагалосна прагаласаваў за далучэнне да сістэмы Арканзаскага дзяржаўнага універсітэта, якая базуецца ў Літл-Року.
У лютым 2022 года ўніверсітэт, заявіўшы аб дэфіцыце грашовых сродкаў у памеры больш за 12 мільёнаў долараў, абвясціў аб вострай фінансавай нястачы і планах пачаць скарачэнне колькасці выкладчыкаў і праграм навучання ў спробе прадухіліць закрыццё ўніверсітэта.
Гл. таксама правіць
Заўвагі правіць
- ↑ Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дзяржаўны ўніверсітэт імя Ч. К. Хендэрсана
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы