Дніпрова Чайка
Дніпрова Чайка (сапр. Людміла Аляксееўна Васілеўская; 1 лістапада 1861, вёска Зялёны Яр — 13 сакавіка 1927) — украінская пісьменніца-празаік, паэтэса і перакладчык.
Дніпрова Чайка | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 20 кастрычніка 1861[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 сакавіка 1927[2] (65 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Муж | Q20066161? |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменніца |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія правіць
Скончыла гімназію ў Адэсе (1879). Майстар інтымнай і грамадзянскай лірыкі. Аўтар рытмізаваных лірычных мініяцюр, адметных сацыяльнай сімволікай, рамантычным пафасам і філасофскім роздумам пра сэнс жыцця: «Дзяўчына-чайка» (1892), «Скала» (1893), «Буравеснік» (1900), «Плаўні гараць» (1902). Побыт украінскай інтэлігенцыі і сялянства адлюстраваны ў апавяданнях «Знахарка» (1885), «Крыжанос» (1896), «У школе» (1909). Вядома як збіральніца фальклору, перакладчыца.
Зноскі
- ↑ Dniprova Chaika — Internet Encyclopedia of Ukraine. Праверана 29 красавіка 2022.
- ↑ Днипрова Чайка // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
Літаратура правіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).