Дрвар (басн.: і харв.: Drvar, сербск.: Дрвар) — горад у заходняй частцы Босніі і Герцагавіны на рацэ Унац недалёка ад мяжы з Харватыяй, які з навакольнымі паселішчамі ўтварае абшчыну Дрвар (басн.: , харв.: і сербск.: Općina Drvar, Општина Дрвар ) у складзе Кантона 10 Федэрацыі Босніі і Герцагавіны. Размешчаны на аднолькавай адлегласці (каля 30 км) паміж Босанскім-Грахавам і Босанскім-Петраўцам у сярэдзіне рэгіёну з пераважна сербскім насельніцтвам, з'яўляецца адзінай абшчынай Федэрацыі БіГ, дзе сербаў амаль 100%. За 60 км ад Кніна, былой сталіцы Рэспублікі Сербскай Краіны.

Горад
Дрвар
басн.: , харв.: і сербск.: Drvar, Дрвар
Краіна
Супольнасць
Кантон
Абшчына
Каардынаты
Граданачальнік
Горан Брачэта
Плошча
589,3 (абшчына) км²
Вышыня цэнтра
163 м
Афіцыйная мова
Насельніцтва
3964 чалавекі[1] (2013)
Шчыльнасць
12,74 (абшчына) чал./км²
Агламерацыя
7 506 чалавек
Часавы пояс
Тэлефонны код
+387 34
Паштовы індэкс
80260
Афіцыйны сайт
opstinadrvar.net/nova-pr… (сербахарв.)
Дрвар на карце Босніі і Герцагавіны
Дрвар (Боснія і Герцагавіна)
Дрвар

Геаграфія правіць

Горад і абшчына размешчаны ў горнай мясцовасці ў дыяпазоне вяршыняў ад 700 да 1200 метраў над узроўнем мора. Аточаны горнымі вяршынямі Асечаніца, Клекавача, Лунявача, што тлумачыць перавагу тут высакагорнага кантынентальнага клімату з працяглымі ды сцюдзенымі зімамі. На тэрыторыі абшчыны працякаюць шматлікія рэкі, з якіх найдаўжэйшая — Унац — працягам каля 10 кіламетраў. Маецца адзіны выпадак біфуркацыі (падвойвання русла) ракі. Пры сяле Пракая знаходзіцца Пракайскае возера плошчай звыш 2 км². Водныя рэсурсы валодаюць патэнцыялам для перспектыўнага развіцця рыбагадоўлі. Большасць паверхні абшчыны пакрытыя лясамі і пашамі, тады як пад палямі — толькі нязначная частка плошчы.

Абшчына Дрвар да Дэйтанскіх пагадненняў складалася з тэрыторыяў плошчай 951 км². Але пасля новага размежавання была падзелена на тры часткі. Паўночна-заходні кут плошчай 295 км² з 13 сёламі, вакол найбуйнейшага з іх Марцін-Броду, быў аддзелены ад асноўнай часткі абшчыны і пераведзены ў падпарадкаванне Града Біхач Унска-Санскага кантона. Частка даваеннай абшчыны Дрвар, што на паўднёва-ўсходніх схілах Клекавачы з цэнтрам у сяле Патоцы, перайшла да Рэспубліцы Сербскай, дзе ўтварыла абшчыну Усходні Дрвар. Тое, што засталося, склала сучасную абшчыну Дрвар.

Гісторыя правіць

Дадзеные аб Дрвары да сярэдзіны XIX ст. адсутнічаюць. Ускосна вядома, што гэтыя землі ўздоўж ракі Унац падчас асманаў з'яўляліся пагалоў вакуфнымі ўладаннямі мусульманскіх бекаў, і былі населены сялянамі праваслаўнага веравызнання, якія нярэдка зыходзілі ў суседнія землі пад уладу хрысціянскіх валадароў. Пасля акупацыі Босніі і Герцагавіны Аўстра-Венгрыяй па выніках Берлінскага кангрэсу пачынаецца развіццё рэгіёну з адміністрацыйным цэнтрам у Дрвару са спецыялізацыяй у лесанарыхтоўчай і перапрацоўчай галінах. У горад пачынаецца прыток кадраў, розных спецыялістаў для арганізацыі нарыхтовак і прамысловасці.

Дрвар і ваколіцы на працягу Другой сусветнай вайны ад ліпеня 1941 года, калі тут выбухнула паўстанне супраць генацыду сербаў усташамі, былі сур'ёзным асяродкам партызан, якія вялі жорсткую барацьбу супраць акупантаў і іх памагатых, абапіраючыся на пераважаючае мясцовае сербскае насельніцтва. Таму, колькі разоў пераходзячы з рук ў рукі, Дрвар, больш чым за дзве траціны часу акупацыі краіны, з'яўляўся вольным ад ворага. У першай палове 1944 года пасля варожага наступу, які скараціў землі пад партызанскім кантролем, вядомыя як Біхацкая рэспубліка, кіраўніцтва Народна-вызваленчай барацьбы і Руху за вызваленне Югаславіі на чале з Ціта месцілася ў Дрвару, ў т.зв Цітавай пячоры. Нямецкія вайскоўцы 25 мая 1944 года з мэтай, пастаўленай камандуючымі, знішчыць чольніцтва партызанскага руху ці схапіць Ціта, цягам аперацыі "Хада канём", робяць імклівы дэсант. Але за час шматгадзіннага бою партызанаў супраць нямецкіх парашутыстаў, Ціта з сурадцамі паспявае, з дапамогай брытанцаў, самалётам апынуцца на падконтрольным апошнім востраве Віс ля далмацінскага ўзбярэжжа. Тыя падзеі садзейнічалі таму, што ў часы пасляваеннай Югаславіі, Дрвар сярод нешматлікіх населеных пунктаў краіны атрымаў да сваёй назвы прыстаўку ў гонар правадыра – Цітаў Дрвар.

З другой паловы 1991 года Дрвар з'яўляецца часткай т.зв.Сербскай аўтаномнай вобласці Босанская Краіна, што з пачаткам вайны ўвайшла ў склад Рэспублікі Сербскай. У верасні 1995 года харвацкія акупанты ўвайшлі ў Дрвар, які пакінула ўсё насельніцтва, падчас непрацяглага стрымлівання захопнікаў войскам Рэспублікі Сербскай. Уварванне Харватыі з'явілася фактычным працягам аперацыі «Бура» Харватыі пры паветранай падтрымцы ЗША накіраванай на знішчэнне Рэспублікі Сербская Краіна і выгнання адтуль сербаў. Зараз жа ваенныя дзеянні харватаў сумесна з мусульманамі пад назовам аперацыя «Містраль 2», і зноў паветранай падтрымкай заакіянскіх агрэсараў, былі накіраваны супраць Рэспублікі Сербскай. Вынікам Дэйтанскага пагаднення сталася ўключэнне Дрвара ў склад Федэрацыі Босніі і Герцагавіны, што рабілася невыпадкова, каб выключыць тэрытарыяльную сувязь Рэспублікі Сербскай з землямі былой Рэспублікі Сербская Краіна ў сучаснай Харватыі. Некаторы час пасля зыходу сербаў у горадзе пражывала некалькі соцень каталікоў-харватаў выселеных з Сярэдняй Босніі па выніках варажэчы з мусульманамі. Але ўжо з другой паловы 1997 года пачынаецца паступовае вяртанне сербскага насельніцтва спачатку ў сёлы, якое хутка паскараецца, і Сербы зноў пачынаюць складаць выключную большасць ў горадзе. Вяртанне да родных вогнішчаў затым навогул запаволілася, па-першае з-за эканамічных умоваў.

Насельніцтва правіць

Паводле перапісу насельніцтва 2013 года колькасць насельніцтва ў населеным пункце Дрвар склала 3 964 чалавек, ва ўсёй абшчыне — 7 506 чалавек[1].

 
Царква Св.Савы ў Дрвару

Склад насельніцтва ў межах сёння існуючай тэрыторыі абшчыны Дрвар:

2013 правіць

1991 правіць

1981 правіць

Гаспадарка правіць

Гаспадарчае развіццё абцяжарваецца адсутнасцю ўмоў, па-першае неабходных інстытуцыйных структураў і механізмаў падтрымкі, зразумелых нарматыўных асноваў. Што магчыма звязана з не вельмі добрым стаўленнем пануючых колаў Федэрацыі Босніі і Герцагавіны да будучыні раёнаў з пераважна сербскім насельніцтвам. У Дрвары пераважае сельская накірванасць з вытворчасцю прадукцыі асобных фермерскіх гаспадарак. Кожны год у Дрвары адбываецца турыстычна-сельскагаспадарчы кірмаш Дні дрварскага кізілу. Дрварская даліна вядомая гэтай дзікарослай раслінай, таму такая назва з адметным геграфічным паказальнікам з'яўляецца нефармальнай, але вядомай у былой Югаславіі. На кірмашы прадстаўлена прадукцыя яго перапрацоўкі ад вядомай ракіі да сокаў, лікёраў, пекмезаў.

Зноскі