Дэніс Хэйл Джонсан (1 ліпеня 1949 — 24 мая 2017) — амерыканскі пісьменнік, найбольш вядомы дзякуючы зборніку апавяданняў «Сын Ісуса» (1992) і раману « Дрэва дыму» (2007), які стаў лаўрэатам Нацыянальнай кніжнай прэміі за мастацкую літаратуру . Таксама ён пісаў п’есы, вершы, публіцыстыку і нон-фікшн.

Дэніс Джонсан
англ.: Denis Johnson[1]
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні англ.: Denis Hale Johnson[1]
Дата нараджэння 1 ліпеня 1949(1949-07-01)[2][3][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 24 мая 2017(2017-05-24)[6][7][…] (67 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, раманіст, пісьменнік, пісьменнік навуковай фантастыкі, сцэнарыст, кінаакцёр, навэліст, драматург, эсэіст, акцёр, музыкант
Гады творчасці з 1969
Мова твораў англійская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Раннія гады правіць

Дэніс Джонсан нарадзіўся 1 ліпеня 1949 года ў Мюнхене, Заходняя Германія. Сталенне прайшло у розных кутках света: ён жыў на Філіпінах, Японіі, і ў прыгарадах Вашынгтона, акруга Калумбія [12] Яго бацька Альфрэд Джонсан працаваў у Дзярждэпартаменце ЗША сувязным звяном паміж УСІА і ЦРУ . [13] [14] Яго маці, Вера Луіза Чайлдрэс, была хатняй гаспадыняй. Ён атрымаў ступень бакалаўра на англельскай мове (у 1971 г.) ў Універсітэце Аёвы і ступень МВС (у 1974 г.) у Аёўскай майстэрні пісьменнікаў [15] куды таксама вярнуўся выкладаць. Знаходзячыся ў Майстэрні пісьменнікаў, Джонсан хадзіў на заняткі ў Рэйманда Карвера . [16]

Кар’ера правіць

Джонсан апублікаваў сваю першую кнігу, зборнік паэзіі « Чалавек сярод цюленяў», у 1969 годзе, ва ўзросце 19 гадоў [12] Ён атрымаў вядомасць дзякуючы публікацыі свайго першага рамана «Анёлы» ў 1983 годзе. [14] У 1992 годзе выйшаў зборнік апавяданняў «Сын Ісуса», які ўключаў віньеткі, першапачаткова выдадзеныя ў « The New Yorker» натхнёныя кнігай Ісаака Бабеля « Чырвоная кавалерыя» . [13] У апытанні New York Times Book Review 2006 года Сын Ісуса быў прызнаны адным з лепшых твораў амерыканскай фантастыкі, выдадзеных за апошнія 25 гадоў. [17] Яго па-рознаму апісвалі як: галоўны, легендарны, трансцэндэнтны, класічны і шэдэўр. [18] [19] [20] Ён быў адаптаваны да аднайменнага фільма 1999 года, у якім зняўся Білі Крудп . Джонсан сыграў у фільме эпізадычную ролю, камео, ў фільме — мужчына, які быў паранены ў вока сваёй жонкай.

Асабістае жыццё правіць

Джонсан двойчы разводзіўся і на момант смерці жыў са сваёй трэцяй жонкай Сіндзі Лі ў Фініксе, штат Арызона . [16] У Джонсана было трое дзяцей, двое з якіх вучыліся дома; ў кастрычніку 1997 года ён напісаў артыкул для сайта « Салон» у абарону хатняга навучання. [21]

На працягу большай часткі сваіх дваццаці гадоў Джонсан быў наркаманам і алкаголікам, але і часам пісаў. У 1978 годзе ён вырашыў вярнуцца дадому, да бацькоў, у Скотсдэйл, штат Арызона, каб працверазець і знайсці свой шлях. Ужо ў 1978 годзе ён спыніў ужыванне алкаголю, а праз 5 годоў канчаткова спыніў ўжываць наркотыкі. [12]

Смерць правіць

Джонсан памёр 24 мая 2017 года ад раку печані ў сваім доме ў Сі- Ранч [18] , штат Каліфорнія, ва ўзросце 67 гадоў [22] [19]

Зноскі

  1. а б Library of Congress Library of Congress Name Authority File
  2. http://norman.hrc.utexas.edu/fasearch/findingAid.cfm?eadid=00572 Праверана 27 мая 2017.
  3. http://www.nndb.com/lists/354/000083105/ Праверана 27 мая 2017.
  4. https://www.theguardian.com/books/2017/may/26/tree-of-smoke-author-denis-johnson-dies-aged-67 Праверана 27 мая 2017.
  5. http://www.poetryfoundation.org/bio/denis-johnson Праверана 27 мая 2017.
  6. Tree of Smoke author Denis Johnson dies aged 67UK: GMG, 1821. — ed. size: 161152 — ISSN 0261-3077 Праверана 27 мая 2017.
  7. а б Denis Johnson, Author of 'Jesus' Son,' Dead at 67 / J. KahnManhattan, NYC: New York Times Company, A. G. Sulzberger, 1851. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X Праверана 27 мая 2017.
  8. Internet Movie Database — 1990. Праверана 19 студзеня 2019.
  9. The Encyclopedia of Science Fiction / P. Nicholls, J. Clute, D. Langford Праверана 19 студзеня 2019.
  10. Virtual International Authority File[Dublin, Ohio]: OCLC, 2003. Праверана 19 студзеня 2019.
  11. Identifiants et RéférentielsABES, 2011. Праверана 19 студзеня 2019.
  12. а б в Jesse McKinley, «A Prodigal Son Turned Novelist Turns Playwright», The New York Times, June 16, 2002.
  13. а б Barbara Chai, «Denis Johnson: The Gregarious Recluse» Архівавана 30 сакавіка 2018., The Wall Street Journal, June 22, 2012.
  14. а б David Amsden, «Denis Johnson’s Second Stage», New York, 2010.
  15. Denis Johnson: An Inventory of His Papers at the Harry Ransom Center.
  16. а б Michael Scott Moore, «Poet of the Fallen World» Архівавана 22 кастрычніка 2013., SF Weekly, February 19, 2003.
  17. Dwight Gardner, «Inside the List», New York Times, September 2, 2007.
  18. а б Italie, Hillel (May 27, 2017) Denis Johnson, author of 'Jesus' Son,' dead at 67(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 мая 2017. Праверана 15 студзеня 2021.
  19. а б Dwyer, Colin (May 25, 2017) Denis Johnson, Author Who Wrote Of The 'Painfully Beautiful,' Dies At 67.
  20. Williams, John (March 29, 2017) Modern Masterpiece Turns 25 — via NYTimes.com
  21. Denis Johnson, «School is Out», Salon, October 1, 1997.
  22. Carolyn Kellogg, «Award-winning author Denis Johnson dies at age 67,» Los Angeles Times, May 26, 2017.