Дэйіфоб (стар.-грэч.: Δηΐφοβος) — герой старажытнагрэчаскай міфалогіі, трэці сын траянскага валадара Прыяма і яго жонкі Гекубы. Удзельнік Траянскай вайны.

Дэіфоб
«Доблесць Дэіфоба», малюнак XIV ст.
«Доблесць Дэіфоба», малюнак XIV ст.
Траянскі прынц
Міфалогія Старажытнагрэчаская
Пол мужчынскі пол
Бацька Прыям
Маці Гекуба
Браты і сёстры Гектар і Парыс
Жонка Алена Прыгожая
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Маладосць правіць

Дэіфоба часцяком называюць другім сынам Прыяма пасля Гектара. Падставай для гэтага з'яўляецца тое, што ў Іліядзе ён некалькі разоў дзейнічае поруч са старэйшым братам, чым у выніку скарысталася Афіна для забойства Гектара. Аднак найчасцей ён б'ецца з грэкамі поруч з Парысам, чыя паслядоўнасць у нараджэнні таксама спрэчная, або з Геленам, малодшым з вядомых сыноў Прыяма, узначальвае траянскае войска толькі пасля смерці Парыса, што можа сведчыць пра тое, што ён быў толькі трэцім сынам. У эліністычны перыяд і пазней грэкі ўяўлялі Дэіфоба як прыгожага і кемлівага маладога мужчыну, падобнага на свайго бацьку.

У міфах Дэіфоб упершыню з'яўляецца ў паданні пра сталенне Парыса, які з-за прароцтва аб знішчэнні Троі быў кінуты на гары Іда і выхоўваўся пастухом. Аднойчы Прыям абвясціў аб гульнях у гонар нібы памерлага пры нараджэнні другога сына. Парыс прыняў у іх удзел і атрымаў поўную перамогу. Гэта раз'юшыла Дэіфоба, і той кінуўся на пераможцу. Парыс быў вымушаны ратавацца ў храме Зеўса, дзе яго пазнала Касандра.

Дэіфоб разам з Парысам наведваў Спарту і ўдзельнічаў у выкраданні Алены Прыгожай.

Траянская вайна правіць

Дэіфоб узгадваецца ў XII, XIV і XXII частках Іліяды. Найбольш слынным подзвігам стаў яго смелы напад на ўзведзены элінамі Аргаскі мур, дзе ён біўся поруч з Геленам. Калі Гектар уцякае ад Ахіла, Афіна прымае аблічча Дэіфоба і заклікае яго спыніцца і біцца. Гектар спыняецца, кідае дзіду ў Ахіла, але прамахваецца. Ён паварочваецца ў бок Дэіфоба, бо чакае, што той таксама кіне сваю дзіду, але не бачыць брата і разумее, што гэта падман. Дэіфоб помсціць за яго смерць, удзельнічае ў падмане і забойстве Ахіла Парысам.

Пасля смерці Парыса Дэіфоб і Гелен прэтэндуюць на шлюб з Аленай. Дэіфоб перамагае. Засмучаны Гелен ідзе да гары Іда, дзе трапляе ў засаду, арганізаваную Адысеем. Еўрыпід у трагедыі «Траянкі» маляваў шлюб непажаданым для Алены і дэманстраваў яе смутак. Вергілій развіў гэты сюжэт, ў «Энеідзе» у размове з Энеям знявечаны дух Дэіфоба наракае на здраду Алены.

Смерць правіць

Напярэдадні падзення Троі Дэіфоб і Алена абыходзяць Траянскага каня. Алена выклікае ахейскіх воінаў галасамі іх жонак, але Менелай і Адысей не даюць паплечнікам выдаць сябе. Падчас захопу Троі яны ўрываюцца ў дом Дэіфоба, забіваюць яго і нявечаць яго цела. У XL частцы «Энеіды» Эней сустракае Дэіфоба ў падземным свеце. У яго адрэзаны вушы, нос і канечнасці. Дэіфоб моліць Энея адпомсціць грэкам. Аднак у выніку Эней адмаўляецца ад помсты.

Спасылкі правіць