Ерамей Іванавіч Данільянц

Ерамей Іванавіч Данільянц (арм.: Դանիելյանց Երեմ Իվանի, 22 красавіка (5 мая1901 — 29 верасня 1943) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (пасмяротна, 1944), гвардыі старшы сяржант, камандзір кулямётнага разліку 4-га эскадрона 60-га гвардзейскага кавалерыйскага палка 16-й гвардзейскай Чарнігаўскай кавалерыйскай дывізіі 7-га гвардзейскага кавалерыйскага корпуса 61-й арміі Цэнтральнага фронту.

Ерамей Іванавіч Данільянц
Դանիելյանց Երեմ Իվանի
Дата нараджэння 5 мая 1901(1901-05-05)
Месца нараджэння
Дата смерці 29 верасня 1943(1943-09-29) (42 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў пяхота
Гады службы 19411943
Званне
Старшы сяржант
Старшы сяржант
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонай Зоркі

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 5 мая 1901 года ў вёсцы Аранзамін цяпер Аскеранскага раёна (Нагорны Карабах) у армянскай сялянскай сям’і. Пасля заканчэння пачатковай школы стаў будаўніком, прычым малады Ерамей працаваў спачатку падсобнікам у муляраў, а затым і мулярам-каменячосам. Гады практыкі на будоўлях Савецкага Саюза зрабілі з яго сапраўднага прафесіянала сваёй справы, дзякуючы яго працы было пабудавана мноства будынкаў і аб’ектаў у розных кутках некалі вялікай дзяржавы. На адной з такіх будоўляў у 1941 годзе Данільянц сустрэў пачатак Вялікай Айчыннай вайны, і ўжо праз некалькі дзен пасля яе пачатку ён у ліку сотняў тысяч добраахвотнікаў уступае ў шэрагі Чырвонай Арміі.

Прайшоўшы вайскова-падрыхтоўчыя курсы, Ерамей Данільянц з 1942 года на палях бітваў у складзе 4-га эскадрона 60-га гвардзейскага кавалерыйскага палка 16-й гвардзейскай кавалерыйскай дывізіі, 7-га гвардзейскага кавалерыйскага корпуса, 61-й арміі, Цэнтральнага фронту ў званні гвардыі старэйшага сяржанта на пасадзе камандзіра кулямётнага разліку. У барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі праявіў выдатную ваенную і тактычную вывучку. Так, ноччу 28 верасня 1943 года Ерамей Данільянц пад моцным мінамётна-кулямётным агнём першым пераправіўся са сваім разлікам на правы бераг ракі Днепр у раёне вёскі Ніўкі Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі і адкрыў шквальны агонь па праціўніку. Гэта дапамагло кавэскадрону паспяхова фарсіраваць раку, заняць выгадную мяжу і забяспечыць пераправу галоўных сіл 60-га гвардзейскага Чарнігаўскага каўпалка. 29 верасня 1943 года, працягваючы наступ на вёску Галкі, пры ўзяцці вышыні, з якой праціўнік веў інтэнсіўны аўтаматны і кулямётны агонь, Данільянц па высокай траве паўзком наблізіўся да вышыні. Выбраўшы зручную пазіцыю для кулямёта, ён адкрыў агонь, прымусіўшы фашысцкіх аўтаматчыкаў схавацца ў акопах. Знішчыў два кулямётныя разлікі і 28 салдат і афіцэраў праціўніка[2]. У гэтым баі гвардыі старэйшы сяржант Данільянц Е. І. загінуў смерцю храбрых. Але шлях 4-га эскадрона на вёску Галкі быў адкрыты.

Пахаваны ў брацкай магіле ў вёсцы Асарэвічы Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года за ўзорнае выкананне баявога задання камандавання ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм гвардыі старшаму сяржанту Данільянцу Ерамею Іванавічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза (пасмяротна)[3].

Узнагароды правіць

Памяць правіць

  • У вёсцы Аранзамін усталяваны бюст Героя.
  • Імя Е. І. Данільянца высечана залатымі літарамі на мемарыяльных дошках разам з імёнамі ўсіх 78-і Герояў Савецкага Саюза 112-й Башкірскай кавалерыйскай дывізіі.
  • Згодна з распараджэннем кіраўніка горада Пяцігорска імя Героя было высечана на памятнай дошцы на Алеі Герояў[4].
  • У музеі гісторыі пяцігорскай міліцыі усталяваны гарэльефны бюст Е. І. Данільянца[5].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Амирханян М. Д. Армяне — Герои Советского Союза. — Ер., 2005. — ISBN 99930-4-342-7.
  • Саркисян С. Г. Энциклопедия Арцах-Карабаха. — СПб., 2005. — 312 с.: іл. — ISBN 5-9676-0034-5.
  • Навечно в сердце народном. — 3-е изд., доп. и испр. — Мн., 1984. — С. 143.
  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.

Спасылкі правіць

  • Александра Коваленко. Мужество. Газета «Пятигорская праўда». 6 сентября 2014 года. № 147—149 [8122-8124]

Ерамей Іванавіч Данільянц на сайце «Героі краіны»