Жаан Алькавер і Маспонс ([ʒuan əɫkove]; 1854-1926) — іспанскі балеарскі пісьменнік, паэт, публіцыст і палітычны дзеяч.

Жаан Алькавер
катал.: Joan Alcover i Maspons
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 3 мая 1854(1854-05-03)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 26 лютага 1926(1926-02-26)[1] (71 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Pau Alcover de Haro[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці палітык, паэт, пісьменнік
Жанр паэзія
Мова твораў каталанская мова
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Атрымаў ступень бакалаўра ў Балеарскім інстытуце перад саісканнем вучонай ступені ў галіне права ў Барселоне. Пасля таго, як стаў адвакатам (1878), вярнуўся на Мальёрку і займаў розныя пасады ў судовай сістэме вострава. Адначасова пачаў палітычную кар’еру, быў баевіком ліберальнай партыі свайго сябра Антоніа Маўра, яе кульмінацыя было абранне дэпутатам у Генеральныя картэсы (1893). Пасля кароткага знаходжання ў Мадрыдзе, вярнуўся дадому на Балеарскія астравы і адмовіўся ад палітычнай дзейнасці.[4]

З юнацтва спалучаў вучобу, а пазней прафесійную дзейнасць, з літаратурнай творчасцю. З 18-гадовага ўзросту публікаваў свае вершы на каталонскай і іспанскай мовах у часопісах «El Isleño», «Museo Balear» і «Revista Balear». Зацікаўленасць творчасцю ўзмацнілася падчас жыцця Барселоне, дзе ён далучыўся да літаратурнай дзейнасці культурнага руху каталонскага адраджэння (часопісы, літаратурныя конкурсы, канферэнцыі, чытанні…). У 23-гадовым узросце атрымаў спецыяльны прыз Кветкавых гульняў (Jocs Florals) у Барселоне.[4]

Сваю вядомасць як паэта і літаратурныя здольнасці Жаан Алькавер неўзабаве стаў ужываць для атрымання і сацыяльнага статусу. Пакрысе перастаў пісаць на каталонскай мове, аддаючы перавагу для сваіх вершаў іспанскай. «Poesías» (Вершы) — яго першая паэтычная кніга (1887), «Nuevas poesías» (Новыя вершы, 1892), «Poemas у Armonias» (Вершы і гармонія, 1894) і «Meteoros. Poemas, apólogos у Cuentos» [Метэоры. Вершы, апалогіі і апавяданні, 1901), адлюстроўваюць гэту тэндэнцыю да аднамоўнасці, хоць у першыя два зборнікі ўключаны асобныя вершы на каталонскай мове. Але два наступныя зборнікі цалкам на іспанскай мове. Гэта паэзія, натхнёная рамантызмам, пераймае іншых паэтаў, такіх як Бекер і Кампаамор, мае моцную экспрэсію паэтычнага голасу, але імкнецца ўнікнуць рытарычнай празмернасці і пампезнасці. Зборнікі былі добра прыняты крытыкамі.[4]

Аднак бяда адыграла вызначальную ролю ў жыцці і літаратурнай дзейнасці Алькавера. У 1887 годзе, праз шэсць гадоў пасля шлюбу, памерла жонка — Роза Пужоль Гуарх, з якой ён меў траіх дзяцей — Перэ, Тэрэзу і Гаету. У 1891 годзе ён ажаніўся з Марыяй дэль Харо Раселья, з якой у яго было двое дзіцей — Марыя і Пабла. З пяці дзяцей бацьку перажыў толькі Пабла, у 1901 годзе да сухотаў памерла Тэрэза, у 1905 годзе памёр Перэ ад брушнога тыфу; у 1919 годзе Марыя і Гаета загінулі адным днём. Чарга бед давялі Алькавера да глыбокага нервовага зрыву, які прычыніўся ўзмацнення інтэлектуальных пошукаў больш натуральных і шчырых формаў выражэння. Паэзія Алькавера паступова змяняецца, пачынаючы ад мовы якой напісана. Паміж 1899 і 1903 гадамі паэт сумняваўся, працягваць пісаць на іспанскай або вярнуцца да каталонскай, урэшце ён стаў пісаць на каталонскай[4].

Асабістыя варункі перагукваліся агульнымі ўмовамі: на Мальёрцы рамантычная літаратура занепадае, грамадства мадэрнізуецца, узнікаюць культурныя сувязі з Каталоніяй і палітычны каталанізм пачаў заваёўваць папулярнасць на востраве. Усё гэта заахвоціла паэта пашырыць свае літаратурныя гарызонты, далучыцца да больш шырокага руху і займець сувязі, у асноўным праз свае сяброўства з Сант’яга Русінолам і Хасэпам Карнера, з каталонскай культурнай дзейнасцю. Гэты крок прывёў яго да новага ўспрымання мастацтва і літаратуры, сэнс якіх палягаў ужо не ў вынаходлівай і займальнай лёгкай ігры, а ў сацыяльнай уцягнутасці, паэт лічыў, што паэзія мусіць мець рэзананс і служыць карыснай мэце ў грамадстве, з якога і натхняцца.[4]

У 1904 годзе Алькавер даў семінар у барселонскім Атэнеўме пад назвай «Humanització de l’art» (Гуманізацыя мастацтва), які лічыцца яго важнейшай дэкларацыяй пра мастацтва лірычнай кампазіцыі. У гэтым тэксце ён абараняў перакананне, што ўдзел паэта мусіць быць эстэтычна раскрыты ў яснай і зразумелай паэзіі, у добра выяўленай форме. Аднак, ён выказаў сваю непрыязнасць да інтэлектуалізаванай паэзіі і тых літаратурных школ і кірункаў, якія грунтаваліся толькі на выдумцы. Таму ён быў на паўдарогі паміж спантанным тыпам паэзіі, як у Жаана Марагаля, і лірызмам, пабудаваным на дасканалай форме, але сентыментальна сухім, як у парнаскіх паэтаў. У адпаведнасці з паваротам векавых поглядаў на праўду і жыццё, Алькавер будзе трымацца паэтычнага стылю, звязанага з жыццёвым досведам, які мог глыбока спалучацца з пачуццём чалавечнасці чытача.[4]

Кнігай, якая найлепш ілюструе яго лірычную тэорыю, — «Cap al tard» (Калі ўжо позна, 1909), цалкам напісаная каталонскай. У гэтым зборніку не звязаных паміж сабой вершаў чутны лірычны голас, разлічаны на розных людзей, якія апісвае многія малёрскія тыпажы. Алькавер зрабіў гэта праз формы і ідэй, узятыя з папулярных уяўленняў, як у вершах «Balanguera», якія будзе адаптаваны да музыкі Амадэу Вівеса і сталі цяперашнім гімнам Мальёркі. Раздзел, названы «Элегіі» — кульмінацыйны ў кнізе, тут паэт паказвае ў крыху старонняга ракурсу перажытыя ім бацькоўскія пакуты, але пераадольвае гэты боль, ператварае яго ў пачуцці, якія могуць быць адчуты ўсімі. У «Poèmes bíblics» (Біблейскія вершы, 1918), — апошнім сваім зборніку вершаў, зноў выкарыстоўвае розныя паэтычныя тыпажы, гэтым разам натхнёныя Бібліяй, але не дасягнуў дасканаласці папярэдняга зборніка.

Статус інтэлектуала Алькавера, як і Мігеля Коста-і-Лёбера, быў прызнаны і ацэнены літаратарамі таго часу, асабліва прадстаўнікамі малёрскай школы (Escola mallorquina). Быў сябрам «Academia De Bones Lletres» (Акадэміі прыгожай славеснасці, 1913), прэзідэнтам барселонскіх Кветкавых гульняў (Jocs Florals, 1916) і сябрам Інстытута каталонскіх даследаванняў (Institut d’Estudis Catalans, 1916)[4]

Зноскі

  1. а б Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  2. https://datos.gob.es/es/catalogo/e00123904-autores-espanoles-en-dominio-publico-fallecidos-desde-1900
  3. а б http://apmembres2.iec.cat/detall.aspx?pkMembrePLE=4
  4. а б в г д е ё Joan Alcover(недаступная спасылка). Generalitat de Catalunya. Архівавана з першакрыніцы 20 сакавіка 2014. Праверана 2014-03-23.05.2024.