Жалобніца
Жалобніца (Nymphalis antiopa) — матыль сямейства німфалід (Nymphalidae).
Жалобніца | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Апісанне правіць
Размах крылаў 7—9 см. Колер вішнёва-карычневы. Знізу крылы чорныя з жаўтавата-белай паласой уздоўж краю, шэрагам сініх плямаў ўздоўж яе. На пярэднім краі крылаў па дзве буйныя жаўтавата-белыя плямы.
Пашырэнне правіць
Пашыраны ва ўмераных шыротах Еўразіі. Завезены ў Паўночную Амерыку.
На Беларусі часта трапляецца ў лісцевых і мяшаных лясах, парках.
Асаблівасці біялогіі правіць
Лёт у сакавіку—маі, ліпені—верасні. Вусені жалобніцы развіваюцца ў чэрвені—ліпені на вербах, бярозе, вязе, асіне, таполі і кормяцца іх лісцем.
Літаратура правіць
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз. — С. 276.
Спасылкі правіць
- Траурница // Экологический центр «Экосистема»™ (руск.)
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Жалобніца