Жартай
Жарта́й — возера ў Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці, за 26 км на паўднёвы захад ад горада Хойнікі, на левабярэжнай пойме ракі Прыпяць, прыкладна за 3,5 км на захад ад вёскі Кажушкі.
Жартай | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 108,8[1] м |
Даўжыня | 1,72 км |
Шырыня | 0,25 км |
Плошча | 0,24 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 3,82 км |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Гомельская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні 0,24 км². Даўжыня 1,72 км, найбольшая шырыня 0,25 км. Даўжыня берагавой лініі 3,82 км.
Возера старычнае. Схілы катлавіны невыразныя, месцамі пясчаныя вышынёй да 1 м. Берагі месцамі вышынёй да 1 м, пясчаныя, пад хмызняком. Возера бяссцёкавае. Злучаецца з Прыпяццю ў час веснавога разводдзя.
У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, плотка, краснапёрка, уюн, лінь, карась і іншыя віды рыб.
Зноскі
Літаратура правіць
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — 522 с. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 34. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)