Жужма

рака ў Беларусі

Жу́жма — рака ў Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Лебяда (басейн Нёмана).

Жужма
Характарыстыка
Даўжыня 11 км
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне на паўднёвы захад ад вёскі Шоркіна
 • Каардынаты 53°41′56″ пн. ш. 24°39′15″ у. д.HGЯO
Вусце Лебяда
 • Месцазнаходжанне на поўдзень ад вёскі Збражкі
 • Каардынаты 53°44′54″ пн. ш. 24°47′10″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Лебяда → Нёман → Балтыйскае мора
Краіна
Рэгіён Гродзенская вобласць
Раён Шчучынскі раён
physical
выток
выток
вусце
вусце
physical
выток
выток
вусце
вусце

Назва правіць

Назва Жужма другаснага ўтварэння, ад назвы ракі Жыжма (па іншы бок ад Ліды). У асяроддзі літоўскамоўных аўтахтонаў рэгіёна назвы вядомыя як Žiužmà, Žižmà.

У літоўскай гаворцы гэтага рэгіёну вядомы пераход ži- > žiu- (žibėti > žiubėti «ззяць»)[1].

Назва Жыжма (> Жужма) балцкага паходжання.

Найбліжэйшыя гідранімічныя аналагі — літоўскія рачныя назвы Žižma (тры ракі на тэрыторыі Літвы), латышская Zizma. Далей літоўскія Žiežmuo, Žiežmojus, Žiežmara.

Корань ад літоўскага žižti, žiežti «злаваць, ятрыцца»[2].

З шэрагу назваў «злых» водаў, як назва вілейскай ракі Піктуша, ад piktas «злы; моцны».

На Падняпроўі такія назвы маглі быць крыніцамі для пазнейшых перакладных назваў тыпу «Люць», «Лютаўка» (< люты «злы»)[3].

У назве Жыжма корань Žiž- / Žiež- пашыраны пашыральнікам -m-, які вядомы ў літоўскім слова- і назваўтварэнні (tar-ti «мовіць» — tar-m-ė «гаворка», ner-ti «ныраць» — Ner-em-a «Глыбокая (рака)»)[4].

Назва Жужма (< Жыжма) значыла «Моцная (цячэннем), хуткаплынная (рака)».

Гідраграфія правіць

Даўжыня ракі 11 км[5]. Пачынаецца на паўднёвы захад ад вёскі Шоркіна, упадае ў Лебяду на поўдзень ад вёскі Збражкі. Каля вёскі Трудавая на рацэ створана сажалка. На працягу 4,5 км каналізаваная (ад вёскі Шайбакі да вусця).

Заўвагі правіць

  1. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 405.
  2. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 402, 405.
  3. П. Л. Маштаков. Список рек днепровского бассейне. С.-Петербург, 1913. С. 261.
  4. P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1996. C. 202—207.
  5. Агульная характарыстыка рачной сеткі Гродзенскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» (руск.)

Літаратура правіць

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.