Залатая була (1356)
Залатая була 1356 года (лац.: Bulla Aurea) — заканадаўчы акт Свяшчэннай Рымскай імперыі, прыняты імперскім рэйхстагам у 1356 годзе; самы вядомы з дакументаў, якія зваліся «Залатая була». Тэкст дакумента, складзены на латыні, быў зацверджаны імператарам Карлам IV Люксембургскім. Дзеянне булы спынілася са знікненнем імперыі (1806 год).
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c2/Germany_Karl_IV_Goldene_Bulle_erteilend.png/220px-Germany_Karl_IV_Goldene_Bulle_erteilend.png)
Карл IV, заклапочаны больш за ўсё ўмацаваннем сваёй улады ў Чэхіі і пашырэннем асабістых уладанняў, замацаваў палітычны распад імперыі, выдаўшы ў 1356 годзе «Залатую булу». Була прызнавала поўны суверэнітэт князёў у іх уладаннях, узаконьвала войны паміж феадаламі, ізноў забараніла саюзы гарадоў.
Була рэгламентавала абранне германскага караля (імператара) калегіяй сямі імперскіх курфюрстаў (архібіскупаў Майнца, Трыра і Кёльна, караля Чэхіі, Рэйнскага пфальцграфа, герцага Саксоніі і маркграфа Брандэнбурга) і вызначала правы гэтых курфюрстаў. Вядучая роля ў рэйхстагу адводзілася архібіскупу Майнцкаму. Акрамя таго, була забараняла падзел тэрыторый курфюрстваў.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Залатая була (1356)