Зулейха расплюшчвае вочы
Зулейха расплюшчвае вочы (руск.: Зулейха открывает глаза) — гістарычны раман расійскай пісьменніцы Гузель Яхінай аб раскулачвання 1930-х гадоў у СССР. Упершыню апублікаваны ў 2015 годзе[1].
Зулейха расплюшчвае вочы | |
---|---|
руск.: Зулейха открывает глаза | |
Жанр | гістарычны раман |
Аўтар | Гузель Шамілеўна Яхіна |
Мова арыгінала | руская |
Дата першай публікацыі | 2015 |
Гісторыя стварэння
правіцьТэма лёсаў раскулачаных і жыццё ў спецпасяленні зацікавіла Яхіну дзякуючы расказах яе бабкі, якая перажыла ссылку ў Сібір. Аднак рэальных эпізодаў з яе біяграфіі ў рамане няма, тэкст створаны на аснове мемуараў вялікай колькасці іншых раскулачаных людзей[2].
Падрыхтоўка да напісання кнігі заняла ў аўтара два гады, яшчэ восем месяцаў сышло на непасрэдную працу над тэкстам. Першапачаткова тэкст рамана быў напісаны ў выглядзе сцэнара як навучальная праца для Маскоўскай школы кіно . У форме рамана гісторыя атрымала некалькі іншыя развіцця сюжэту і канцоўку[3].
Першая публікацыя ўрыўка рамана адбылася ў 2014 годзе ў майскім нумары часопіса «Сібірскія агні » (руск.: Сибирские огни). Пасля шэрагу няўдалых спробаў самастойна знайсці выдаўца для рамана Яхіна звярнулася ў літаратурнае агенцтва. З яго дапамогай кніга ўбачыла святло і апынулася паспяховай[4]. Пасля раман неаднаразова перавыдаваўся, а таксама быў пераведзены больш чым на 20 моў[5].
Сюжэт
правіцьДзеянне рамана пачынаецца ў 1930 годзе ў татарскай вёсцы. Узімку 1930-га ў сялянкі Зулейхі забіваюць мужа, а яе саму разам з сотнямі іншых перасяленцаў адпраўляюць у вагоне-цяплушцы па катаржным маршруце ў Сібір. У другой частцы рамана распавядаецца гісторыя выжывання ссыльных, кінутых у глухой тайзе на беразе Ангары без ежы, прытулку і цёплай вопраткі. Людзям розных нацыянальнасцяў, канфесій і лёсаў даводзіцца разам змагацца за выжыванне супраць суровай прыроды і новых парадкаў[6].
Узнагарода
правіць- 2015 — літаратурная прэмія «Вялікая кніга »[7]
- 2015 — літаратурная прэмія «Ясная Паляна » (намінацыя «XXI стагоддзе»)[8]
- 2015 — літаратурная прэмія «Кніга года»[9]
- 2017 — літаратурная прэмія «Прэмія чытача »[10]
Экранізацыя
правіцьУ 2018 і 2019 гадах кінакампаніяй «Русское» для тэлеканала «Расія-1» паводле рамана зняты аднайменны 8-серыйны фільм. Галоўную ролю ў ім згуляла Чулпан Хаматава[11]. Прэм'ера серыяла адбылася 13 красавіка 2020 года на канале «Расія-1»[12].
Зноскі
- ↑ Кучерская, Майя. «Зулейха открывает глаза» Гузели Яхиной - сильный дебютный роман о раскулаченной татарке (руск.). Ведомости (9 чэрвеня 2015). Праверана 3 лютага 2021.
- ↑ Кочарова, Анна. Гузель Яхина: для меня не было выбора, о чем писать (руск.). РИА Новости (1 сакавіка 2016). Праверана 3 лютага 2021.
- ↑ Красильщик, Анна. Гузель Яхина о своей книге «Зулейха открывает глаза», бабушке и сценариях (руск.). Афиша Daily (24 лютага 2016). Праверана 3 лютага 2021.
- ↑ Солнцева, Алена. Дело рук самих начинающих (руск.). The New Times (8 снежня 2015). Праверана 2 лютага 2021.
- ↑ Шихатова, Русина. «Хорошая книга — это терапия» (руск.). Горький (13 красавіка 2018). Праверана 2 лютага 2021.
- ↑ Юзефович, Галина. Следы на воде, Зулейха и завидное чувство Веры Стениной Женская проза. Обзор Галины Юзефович (руск.). Meduza (29 мая 2015). Праверана 2 лютага 2021.
- ↑ Лауреатом «Большой книги» стала писательница Гузель Яхина (руск.). IZ.RU (10 снежня 2015). Праверана 2 лютага 2021.
- ↑ Гузель Яхина с романом "Зулейха открывает глаза" стала лауреатом премии "Ясная Поляна" (руск.). ТАСС (28 кастрычніка 2015). Праверана 2 лютага 2021.
- ↑ Любимова, Ольга. Номинант премии «Русский Букер» Гузель Яхина о свободе, любви и своей книге (руск.). АиФ (10 снежня 2015). Праверана 2 лютага 2021.
- ↑ Автора лучшей русскоязычной книги наградили «Премией читателя» в ЦДХ(недаступная спасылка). Минкультуры России (1 снежня 2017). Архівавана з першакрыніцы 7 лютага 2021. Праверана 2 лютага 2021.
- ↑ Маковецкий и Пересильд вошли в актерский состав сериала «Зулейха открывает глаза» (руск.). Газета.RU (21 жніўня 2018). Праверана 2 лютага 2021.
- ↑ Альперина, Сусанна. На "России 1" - сериал по бестселлеру Гузель Яхиной (руск.). Российская Газета (14 красавіка 2020). Праверана 2 лютага 2021.