Кабылянка (рака)

рака ў Беларусі

Кабыля́нка[1] — рака ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Вілія (басейн Нёмана).

Кабылянка
Характарыстыка
Даўжыня 13 км
Басейн 54 км²
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне каля вёскі Акцябрская
 • Каардынаты 54°30′13″ пн. ш. 27°28′27″ у. д.HGЯO
Вусце Вілія
 • Месцазнаходжанне за 1 км на паўднёвы захад ад аграгарадка Сцешыцы
 • Каардынаты 54°33′40″ пн. ш. 27°23′01,50″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 2,6 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Вілія → Нёман → Балтыйскае мора
Краіна
Рэгіён Мінская вобласць
Раён Вілейскі раён
physical
выток
выток
вусце
вусце
physical
выток
выток
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Назва правіць

Назва ўяўляе сабой пазнейшую кальку-пераклад з адпачатнай балцкай рачной назвы. Пра гэта гаворыць наяўнасць тапоніма Кумельшчына недалёка ад вусця Кабылянкі. Назва Кумельшчына звязаная з літ. kumelė "кабыла", лат. kumeļš "конік; жарабя".

Адпачатная балцкая назва Кабылянкі павінна была быць роднасная літоўскім рачным назвам тыпу Kumel-upis (налічваецца сама менш дзевяць)[2].

Сітуацыі такога назоўнага білінгвізму не рэдкасць — напрыклад, недалёка ад "кабылляга" возера Асвея (літ. ašva "кабыла") знаходзіцца возера Кабыльніца.

Гідраграфія правіць

Даўжыня ракі 13 км. Плошча вадазбору 54 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,6 м/км.

Пачынаецца каля вёскі Акцябрская, упадае ў Вілію за 1 км на паўднёвы захад ад аграгарадка Сцешыцы.

На ўсім працягу каналізаваная. Вадазбор на заходніх схілах Мінскага ўзвышша. Прыток — ручай Юнцаўшчына.

Каля ракі вёскі Забалацце, Ракшыцы.

Зноскі

  1. ЭПБ 1983.
  2. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. С. 171.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць