Камайка
Кама́йка (літ.: Kamojà — рака ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі і ў Літве, правы прыток ракі Бірвета (басейн Заходняй Дзвіны).
Камайка | |
---|---|
літ. Kamoja | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 50 км |
Басейн | 306 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 55°03′45,50″ пн. ш. 26°34′39,40″ у. д.HGЯO |
Вусце | Бірвета |
• Каардынаты | 55°18′11,70″ пн. ш. 26°40′27,30″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Бірвета → Дзісна → Заходняя Дзвіна → Балтыйскае мора |
Краіны | |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Назва
правіцьНазва балцкага паходжання, адпачатная балцкая форма назвы захавалася ў літоўскім ужыванні як Kamojà.
Гідранімічныя аналагі — літоўскія рачныя назвы Kamė, Kamaja, Kamainė, Kamatė, Kamena, Kamužė, Kamža.
ГІдранімічны корань Kam- звязаны з літоўскім kamas «камяк, камок» (сціснуты кавалак)[1]. Далей да індаеўрапейскага *kem- «сціскаць»[2].
Балцкія водныя назвы на ўсходзе тыпу Жлобін, Горадзен (> Гараднічанка), Гамея (> Гамяюк), якія ўрэшце ўзыходзяць да каранёў *gleb(h)- «сціскаць», *gher(d)- «ахопліваць; агароджваць», *gem- «хапаць, сціскаць». Такія назвы адлюстроўваюць канфігурацыйныя асаблівасці адпаведнай ракі ці возера («акруглыя» азёры, рэкі, што «кружляюць»).
Пашыральнік -oj- вядомы ў літоўскім слова і назваўтварэнні: pupa «боб» — pupojas «бабовае сцябло», aukštas «высокі» — Aukštojis (назва пагорка)[3]. З іншым вакалізмам пашыральнік -j- у водных назвах тыпу Ілія, *Бабруя, Мярэя.
Значэнне назвы Камая́ (> Камайка) можна перадаць як «Звілістая (рака)».
Гідраграфія
правіцьДаўжыня 50 км. Плошча вадазбору 306 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,5 м³/с, на мяжы Беларусі і Літвы — 1,67 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 ‰. Выцякае з Вялікага Камайскага возера за 1 км на захад ад вёскі Камаі. Цячэ ў межах Свянцянскіх градаў і заходняй часткі Полацкай нізіны, праз азёры Вялікія і Малыя Сурвілішкі[4], Свірас (у Літве). У басейне ракі возера Янкішкі. Даўжыня ў межах Беларусі 21 км, плошча вадазбору 205 км². Вусце за 2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Дзідзяселы Ігналінскага раёна. Рэчышча ў сярэднім цячэнні на Пастаўшчыне каналізаванае (1,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Вілейты — мяжа з Літвой).
Крыніцы
правіць- ↑ A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 144.
- ↑ J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 555.
- ↑ P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1996. C. 85—87.
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
Літаратура
правіць- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.