Кангеан (востраў)

Кангеан (індан.: Pulau Kangean) — найбуйнейшы востраў у аднайменным архіпелагу. Уваходзіць у склад інданезійскай правінцыі Усходняя Ява. Плошча — 431,37 км². Насельніцтва (2010 г.) — 112 214 чалавек.

Кангеан
індан. Pulau Kangean
Выгляд з суседняга астраўка Мамбурыт
Выгляд з суседняга астраўка Мамбурыт
Характарыстыкі
Плошча431,37 км²
Насельніцтва112 214 чал.
Шчыльнасць насельніцтва260,13 чал./км²
Размяшчэнне
6°52′10″ пд. ш. 115°19′58″ у. д.HGЯO
АкваторыяБалійскае мора
Краіна
Кангеан (востраў) (Інданезія)
Кангеан
Кангеан
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кангеан месціцца на поўначы Балійскага мора ў 120 км на ўсход ад вострава Мадура, у 272 км ад Сурабаі, адміністрацыйнага цэнтра Усходняй Явы. Сфарміраваўся ў выніку падвышэння ўзроўню акіяна пасля заканчэння ледавіковага перыяду. Суша сфарміравана вулканічнымі і асадкавымі пародамі. На паўночным усходзе вострава вылучаецца група пагоркаў да 364 м у вышыню. Клімат экватарыяльны засушлівы.

На Кангеане здабываюць соль, вапняк, каля вострава знойдзены радовішчы прыроднага газу. Насельніцтва займаецца сельскай гаспадаркай і рыбалоўствам.

Спасылкі правіць