Карыйская мова — старажытная вымерлая анаталійская мова, распаўсюджаная ў канцы 2 - 1 тысячагоддзях да н. э. на паўднёвым захадзе Малой Азіі і бліжэйшых астравах Эгейскага мора. Родная мова карыйцаў.

Карыйская
Краіны Карыя
Класіфікацыя

Індаеўрапейская

Анаталійская
Лувійская
Карыйская
Пісьменнасць Carian alphabets[d]
Моўныя коды
ISO 639-1
ISO 639-2 ine
ISO 639-3 xcr
IETF xcr
Glottolog cari1274

Гісторыя правіць

Зафіксавана ў пісьмовым выглядзе з VII ст. да н. э., аднак паводле археалагічных крыніц яе носьбіты-карыйцы з'явіліся на захадзе Малой Азіі ўжо ў 2 тысячагоддзі да н. э. Старажытныя грэкі называлі яе варварскай. Выйшла са звароту да канца 1 тысячагоддзя да н. э. у выніку элінізацыі насельніцтва Карыі.

Пісьмовасць правіць

У першай палове 1 тысячагоддзя да н. э. узнікла карыйская літарная пісьмовасць на аснове фінікійскага алфавіта. Акрамя таго, вядомы надпісы на карыйскай мове літарамі грэчаскага алфавіта.

Спасылкі правіць