Касцянец валасападобны
Касцянец валасападобны (Asplenium trichomanes) — шматгадовая папараць сямейства касцянцовыя (Aspleniaceae).
Касцянец валасападобны | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Asplenium trichomanes | |||||||||||||||||
|
Марфалогія правіць
Папараць вышынёй 5-15 см. Лісткі (ваі) пёрыстыя з цёмна-бурым бліскучым хвосцікам і стрыжнем. Долі ліста зваротнаяйкападобныя, утвараюць вузкую аблямоўку па два бакі стрыжня. Споры спеюць у ліпені-жніўні.
Распаўсюджанне правіць
Расце пераважна ў горных сістэмах Сярэдняй і Усходняй Еўропы, аднак распаўсюджаны па ўсёй Еўропе. Таксама выяўленыя ізаляваныя асяродкі ў Азіі (Індыя, Шры-Ланка) і Паўночнай Амерыцы, асобна Канадзе.
Экалогія правіць
Расце на зацененых скалах і ў цяснінах субальпійскага і альпійскага паясоў да вышыні 1500-1600 м над узроўнем мора.
Выкарыстанне правіць
Від выкарыстоўваюць у ландшафтнай архітэктуры для фарміравання альпійскіх горак. У народнай медыцыне лісце гэтай расліны ўжывалі супраць выпадзення валасоў.
Зноскі
Літаратура правіць
- В. И. Чопик, Л. Г. Дудченко, А. Н. Краснова. Дикорастущие полезные растения Украины. Справочник. — Київ: Наукова думка, 1983. — 400 с. (рос.)
- Г. Синиця. Аспленій волосовидний // Тернопільський енциклопедичний словник : у 4 т. / редкол.: Г. Яворський та ін. — Тернопіль : Видавничо-поліграфічний комбінат «Збруч», 2004. — Т. 1 : А — Й. — 696 с. — ISBN 966-528-197-6
- Рослинний світ Українських Крапат: Чорногора. Екологічні мандрівки. — ISBN 966-7065-25-1.