Касцёл Святога Антонія Падуанскага (Малая Бераставіца)

Касцёл Святога Антонія Падуанскага — рымска-каталіцкі храм у в. Малая Бераставіца (Бераставіцкі раён Гродзенскай вобл.).

Каталіцкі храм
Касцёл Святога Антонія Падуанскага
53°17′28″ пн. ш. 23°55′58″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне
Канфесія Каталіцызм
Епархія Гродзенская дыяцэзія
Дэканат Бераставіцкі дэканат 
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

 
Малая Бераставіца на малюнку Н. Орды. XIX ст.

Пабудаваны паміж 1851 і 1863 г. з цэглы паводле хадайніцтва і па фундацыі ўладальніка маёнтка памешчыка А. Ваўкавыцкага. Верагодны аўтар праекта храма — гродзенскі каморнік Малевіч. У 1864 закрыты. 3 яго званіцы зняты старажытны 6-пудовы звон і перанесены ў суседнюю праваслаўную царкву. Надпіс на звоне сведчыць, што ён быў ахвяраваны мясцовай Свята-Дзмітрыеўскай царкве: «Благоверная раба Божия Іванова Саковая к церкви св. Димитрия Мало-Берестовицкой. Афон лето 1579 г.». Першапачатковы выгляд касцёла вядомы па акварэлі Н. Орды 1868 г. (аднанефавы храм з сігнатуркай над уваходам). У 1933 г. храм перададзены вернікам і адноўлены.

Архітэктура правіць

Помнік архітэктуры з рысамі рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашаны працяглым прамавугольным аб'ёмам пад 2-схільным дахам. Над галоўным фасадам ўзвышаецца каркасная 4-гранная званіца з купальным пакрыццём. Плоскасныя галоўны і бакавыя белакаменныя фасады рытмічна расчлянёны высокімі арачнымі праёмамі з кілепадобнымі ліштвамі, апяразаны буйнапрафіляваным антаблементам. Будынак пастаўлены на гранітны цокаль.

Літаратура правіць

  • Кулагін А. М. Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; маст. І. І. Бокі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2001.— 216 с.: іл. ISBN 985-11-0199-0.

Спасылкі правіць