Конкурс песні Еўрабачанне 1995

Конкурс песні Еўрабачанне 1995 — 40-ы конкурс песні Еўрабачанне. Прайшоў 13 мая 1995 года ў горадзе Дублін (Ірландыя), у зале «Пойнт-дэпо». Ірландыя стала першай краінай, якая прымала конкурс у трэці раз запар. У гэтай сувязі BBC прапаноўвала дапамогу па сумесным яго правядзенні ў Белфасце. Пасля роздумаў прадстаўнікі RTE вырашылі праводзіць мерапрыемства самастойна, але папярэдзілі пра тое, што ў выпадку перамогі ірландскага прадстаўніка ў наступным годзе яны яго арганізоўваць не будуць.

Конкурс песні Еўрабачанне 1995
Дата
Фінал 13 мая 1995
Правядзенне
Месца правядзення Сцяг Ірландыі Пойнт-дэпо, Дублін, Ірландыя
Вядучы(я) Мэры Кенэдзі
Тэлеканал гаспадароў Сцяг Ірландыі RTE
Удзельнікі
Колькасць краін 23
Вяртанне Сцяг Бельгіі Бельгія
Сцяг Даніі Данія
Сцяг Ізраіля Ізраіль
Сцяг Славеніі Славенія
Сцяг Турцыі Турцыя
Адмовіліся ад удзелу Сцяг Літвы Літва
Сцяг Нідэрландаў Нідэрланды
Сцяг Румыніі Румынія
Сцяг Славакіі Славакія
Сцяг Фінляндыі Фінляндыя
Сцяг Швейцарыі Швейцарыя
Сцяг Эстоніі Эстонія
Карта
Галасаванне
Сістэма галасавання Кожная краіна ацэньвае 10 удзельнікаў ацэнкамі 1-8, 10, 12
Пераможная песня Сцяг Нарвегіі «Nocturne» (Нарвегія)
Конкурс песні Еўрабачанне
1994 1996

У конкурсе не прынялі ўдзел Эстонія, Фінляндыя, Літва, Галандыя, Румынія, Славакія і Швейцарыя, але дзякуючы вяртанню Бельгіі, Даніі, Ізраіля, Славеніі і Турцыі колькасць удзельнікаў дасягнула 23. Гран-Пры быў уручаны Нарвегіі з песняй «Nocturne», выкананай гуртам Secret Garden. Пры гэтым песня ўтрымоўвала толькі 24 словы і суправаджалася доўгім сола на скрыпцы.

Зноскі

Спасылкі правіць