Коўра шэрашчокая
Паганка шэрашчокая ці Коўра шэрашчокая (лац.: Podiceps grisegena) — птушка з сямейства паганкавыя (Podicipedidae) атраду паганкападобныя (Podicipediformes).
Коўра шэрашчокая | |||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||
Арэал | |||||||||||||||||||||||||||||||
Гнездавы арэал Зімовы арэал | |||||||||||||||||||||||||||||||
Ахоўны статус | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
Апісанне правіць
Cярэдняя даўжыня цела паганкі шэрашчокай дасягае 40-46 сантыметраў. Размах крылаў ад 80 да 85 сантыметраў. Важыць птушка каля 500—800 грам. Галава невялікая, з невялікім чубчыкам на патыліцы. Дзюба чорная, прамая, жаўтаватая каля заснавання. Палавы дымарфізм не вызначаны, самец і самка маюць аднолькавую афарбоўку пер'я.
Жыццёвы арэал правіць
У Цэнтральнай Еўропе шэрашчокая паганка сустракаецца толькі ў Польшчы і Шлезвігу-Гольштэйне, але дастаткова рэдка. Асноўнай тэрыторыяй пашырэння альбо гнездавальнымі рэгіёнамі з'яўляюцца Усходняя Еўропа, на поўначы птушка селіцца да Цэнтральнай Фінляндыі, на поўдні да Чорнага мора. Зімуюць па ўзбярэжжы Балтыйскага мора на вялікіх азёрах, а таксама на ўсходніх частках узбярэжжа Міжземнага мора.
Голас правіць
Голас[1] шэрашчокай паганкі часцей за ўсё чуваць у такавальны і гнездавальны перыяд.
Размнажэнне правіць
Таксама як і вялікая паганка альбо чомга (Podiceps cristatus) шэрашчокая паганка мае яскрава вызначаныя такавальныя паводзіны. Гняздо птушка будуе з частак расліннасці, якія добра трымаюцца на паверхні вады, і хавае яго ў берагавой вегетацыі. Пад канец красавіка ў гняздзе з'яўляюцца ад 4 да 5 яек. З'явіўшыся на свет, птушаняты адразу ж пачынаюць уцякаць з гнязда, а ў першыя тыдні жыцця перапраўляюцца разам з самкай на яе спіне.
Меры аховы правіць
Рэдкі від, занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Да адной з мер аховы рэдкага віда адносіцца забарона адлову рыбы сеткамі на вадаёмах, дзе гнездіцца шэрашчокая паганка.[2]
Зноскі
- ↑ Голас шэрашчокай паганкі, mp3, даўжыня 40 с. Архівавана 27 верасня 2007.
- ↑ Серощекая поганка Архівавана 14 лютага 2017.
Літаратура правіць
- Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5
Спасылкі правіць
Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам. IV катэгорыя (NT) |
- Беларускі паляўнічы партал, Паганка шэрашчокая Архівавана 8 сакавіка 2016. (на рускай мове)
- Чырвоная кніга Беларусі, Шэрашчокая паганка, slounik.org
- Птушкі Сярэдняй Сібіры: Шэрашчокая паганка Архівавана 6 мая 2005. (на рускай мове)
- Фотаздымкі, інфармацыя, natur-lexikon.com Архівавана 2 студзеня 2007. (на нямецкай мове)
- Фотаздымкі шэрашчокай паганкі Архівавана 11 снежня 2006. (нямецкі партал птушак)