Красны Бор (станцыя метро)

«Красны Бор» — запланаваная канцавая станцыя Аўтазаводскай лініі Мінскага метрапалітэна, якая будзе размяшчацца пасля станцыі «Каменная Горка». Адкрыццё плануецца не раней за 2030 год.

«Красны Бор»
Аўтазаводская лінія
Дата адкрыцця не раней 2030
Праектная назва Віленская
Выхад да вуліц Прытыцкага, Брыкета
Аўтазаводская лінія
Красны Бор
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Каменная горка
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Кунцаўшчына
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Спартыўная
Пушкінская
Маладзёжная
Фрунзенская
Няміга
Купалаўская
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Першамайская
Пралетарская
Трактарны завод
Партызанская
Аўтазаводская
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Магілёўская
ЦЧ-2 «Магілёўскае»
Шабаны

Гісторыя правіць

У сувязі з развіццём мікрараёнаў Каменная Горка і Красны Бор было прынята рашэнне пабудаваць пасля станцыі «Каменная Горка» новую станцыю. Спачатку планавалася, што станцыя атрымае назву «Віленская» ў сувязі з знаходжаннем побач трасы на Вільнюс, аднак з цягам часу назва ў праектах змянілася на сучасную. Спачатку планавалася адкрыць станцыю разам з першай чаргой Зеленалужскай лініі, аднак зараз можна сустрэць даты 2030—2040.[1]

Знаходжанне правіць

Станцыя будзе знаходзіцца на перакрыжаванні вуліц Брыкета і Прытыцкага, побач з гіпермаркетам ProStore.

Крыніцы правіць