Кры́стафер Марла (англ.: Christopher Marlowe; 26 лютага 1564, Кентэрберы — 30 мая 1593, Дэптфард) — англійскі паэт, перакладчык і драматург лізавецінскай эпохі, адзін з найвыбітнейшых папярэднікаў Шэкспіра. Марла быў незвычайнай асобай, доказам чаму быў не толькі яго яскравы паэтычны талент, але і прыналежнасць да філасофскага кружка У. Рэйлі, члены якога, відаць, вызнавалі даволі нетрадыцыйныя для свайго часу погляды, ставячы пад сумнеў несмяротнасць чалавечай душы.

Крыстафер Марла
Christopher Marlowe
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння каля 23 лютага 1564[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 30 мая (9 чэрвеня) 1593[3][4][…] (29 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці драматург, паэт, перакладчык, пісьменнік
Гады творчасці 15641593
Кірунак Лізавецінская драма[d]
Мова твораў англійская
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Марла нарадзіўся 16 лютага 1564 г. у Кентэрберы, у сям’і шаўца. У родным горадзе наведваў кентэрберыйскую Каралеўскую школу, затым вучыўся ў Кембрыджы. Скончыў Каледж Цела Хрыстова ў Кембрыджскім універсітэце, стаўшы бакалаўрам (1584), а затым — відаць, па пратэкцыі кіраўніка сакрэтнае службы Ф. Уолсінгема — магістрам (1587). Сувязь Марла з апошнім, відаць, і тлумачыць шмат вольнасцей у яго паводзінах яшчэ падчас вучобы ў Кембрыджы. Так, ён здолеў бестурботна пакінуць Кембрыдж, як тое было з лютага па чэрвень 1587 г. Ніхто не ведаў, дзе Марла ўвесь гэты час знаходзіўся. Гэта сышло яму з рук, відаць, не без заступства ўплывовых асоб Лондана. Як сцвярджаюць многія даследчыкі біяграфіі англійскага паэта і драматурга, у тым ліку і Я. Чарняк у сваёй кнізе «Пяць стагоддзяў таемнай вайны», па заданню Уолсінгема Марла выконваў нейкую таемную місію ў Еўропе. Яго мэтай было сабраць падрабязную інфармацыю аб дзейнасці англійскага каталіцкага падполля ў Францыі, якое імкнулася кінуць выклік пратэстанцкаму рэжыму каралевы Лізаветы I.

 
Выданне «Трагічная гісторыя жыцця і смерці доктара Фаўста» Крыстафера Марла

Пазней Крыстафер Марла пераехаў у Лондан і заняўся актыўнай літаратурнай дзейнасцю. Тады ж уступіў у літаратурны кружок драматургаў «Універсітэцкія ўмы», куды ўваходзілі паэты Д. Лілі, Т. Нэш, Р. Грын, Дж. Піл і Т. Лодж. Тады ж была пастаўлена яго першая трагедыя «Тамерлан вялікі, скіфскі пастух». Прыблізна з гэтага часу яго стасункі з урадам стромка мяняюцца. Вальнадумны кружок У. Рэйлі, у які ўваходзіў Марла, не быў ва ўрадзе на добрым рахунку. Лічылася, што там праводзіліся нейкія блюзнерскія абрады. У маі 1593 года ў Лондане адбыліся хваляванні, у якіх удзельнічалі каталікі і пратэстанты. У горадзе распаўсюдзіліся памфлеты з выпадамі супраць рабочых-імігрантаў з Фландрыі. Тайны савет шукаў аўтараў паклёпніцкіх заклікаў сярод лонданскай літаратурнай багемы. Былі здзейсненыя ператрусы, у тым ліку і на кватэры драматурга Томаса Кіда. Сярод яго папераў былі выяўлены зацемкі, якія змяшчалі ерэтычныя выказванні: доказы атэізма, адмаўленне Боскай сутнасці Хрыста, насмешкі над яго цудамі. Кід, зняволены ў турму, паказаў, што паперы належалі Марла і засталіся ад іх сумеснае працы над п’есай два гады таму. Быў альбо не быў Марла таемным агентам, фармальна савет павінен быў дапытаць яго. 20 мая 1593 г. паэта, які гасціў у свайго сябра Томаса Уолсінгема (кузена Фрэнсіса Уолсінгема) ў маёнтку Скелберы (Кент), выклікалі на паседжанне Тайнага Савета, але не арыштавалі, а толькі загадалі кожны дзень адзначацца ў канцылярыі Савета да той пары, пакуль не будзе вынесены прысуд па яго справе. Ён пераехаў у Дэптфард, верагодна, допыт так і не адбыўся, а праз 10 дзён Марла забілі.

Зноскі

  1. Internet Movie Database — 1990. Праверана 25 чэрвеня 2019.
  2. Christopher Marlowe // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б в Краткая литературная энциклопедияМ.: Советская энциклопедия, 1962.
  4. Christopher Marlowe // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Oxford Dictionary of National Biography / C. MatthewOxford: OUP, 2004.

Спасылкі правіць