Крыўлянскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Жабінкаўскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Крыўля́нскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Крыўляны.

Крыўлянскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Жабінкаўскі раён
Уключае 24 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Крыўляны
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 1 765
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Глыбокаўскі сельсавет у складзе Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Глыбокае. 16 ліпеня 1954 года сельсавет перайменаваны ў Крыўлянскі, цэнтр перанесены ў вёску Крыўляны[1]. 20 мая 1957 года ў склад сельсавета з Мацеевіцкага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (вёскі Пруск і Якаўчыцы)[2]. З 8 жніўня 1959 года ў складзе Камянецкага раёна. 13 кастрычніка 1961 года у склад сельсавета з Якаўчыцкага сельсавета перададзены вёскі Багны, Баляўшчына, Вялікія Сяхновічы (з крухмальным заводам), Грыцэвічы (з канторай нарыхтоўкі жывёлы), Карды, Мацеевічы, Новыя Дворы, Семенаўцы, у склад Якаўчыцкага сельсавета перададзены вёскі Агароднікі, Барздзілы, Вандалін, Вежкі, Мацясы, Пруск, Свішчы, Стаўпы, Якаўчыцы[3]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Кобрынскага раёна. 4 студзеня 1965 года ў склад сельсавета са Сцяпанкаўскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Арэпічы, Вярхі, Налезнікі, Рэчыца і Селішчы)[4], якія 31 сакавіка 1965 года вернуты ў склад Сцяпанкаўскага сельсавета Брэсцкага раёна[5]. З 30 ліпеня 1966 года сельсавет у складзе адноўленага Жабінкаўскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 15 населеных пунктаў[6]. 11 мая 2012 года да сельсавета далучана частка тэрыторыі скасаванага Якаўчыцкага сельсавета (8 населеных пунктаў: вёскі Агароднікі, Барздзілы, Вандалін, Вежкі, Малыя Якаўчыцы, Мацясы, Свішчы, Стаўпы)[7].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (16 населеных пунктаў) — 1362 чалавекі[8], з іх 87,4 % — беларусы, 8,1 % — украінцы, 3,2 % — рускія, 0,6 % — палякі[9]; паводле перапісу 2019 года (24 населеныя пункты) — 1765 чалавек[10].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 5.
  3. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 13 кастрычніка 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).
  4. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).
  5. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 18 (1098).
  6. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 20. — 248 с. — 10 000 экз.
  7. Решение Брестского областного Совета депутатов от 11 мая 2012 г. № 198 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Жабинковского и Кобринского районов Брестской области(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 лютага 2019. Праверана 30 лістапада 2018.
  8. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  9. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  10. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.