Сцяпанкаўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Жабінкаўскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Сцяпа́нкаўскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Сцяпанкі.

Сцяпанкаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Жабінкаўскі раён
Уключае 17 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Сцяпанкі
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 1 022
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. З 8 жніўня 1959 года ў складзе Камянецкага раёна, з 25 снежня 1962 года — у складзе Кобрынскага раёна. З 4 студзеня 1965 года сельсавет у складзе 13 населеных пунктаў (Алізараў Стаў, Горкі, Грабаўцы, Жыцін, Канатопы, Лойкі, Малыя Сяхновічы, Меляшы, Падрэчча, Сенькавічы, Сцяпанкі, Хмялёўка і Шпіталі) у складзе Брэсцкага раёна, 5 населеных пунктаў сельсавета (Арэпічы, Вярхі, Налезнікі, Рэчыца і Селішчы) перададзены ў склад Крыўлянскага сельсавета Кобрынскага раёна[1]. 31 сакавіка 1965 года вёскі Арэпічы, Вярхі, Налезнікі, Рэчыца і Селішчы вернуты ў склад сельсавета[2]. З 30 ліпеня 1966 года сельсавет у складзе адноўленага Жабінкаўскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 18 населеных пунктаў[3]. 19 жніўня 1985 года вёска Сенькавічы перададзена ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Жабінкаўскага гарсавета[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1185 чалавек[5], з іх 83,6 % — беларусы, 9,3 % — украінцы, 5,2 % — рускія[6]; паводле перапісу 2019 года — 1022 чалавекі[7].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 18 (1098).
  3. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 20. — 248 с. — 10 000 экз.
  4. Решение исполнительного комитета Брестского областного Совета народных депутатов от 19 августа 1985 г. № 468 Об изменении в административно-территориальном делении Жабинковского района
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.