Кірыл Іванавіч Прашчаеў

герантолаг

Кірыл Іванавіч Прашчаеў (нар. 31 кастрычніка 1973, г. Адэса) — доктар медыцынскіх навук, прафесар. Заснавальнік і дырэктар навукова-даследчага медыцынскага цэнтра «Геранталогія» (Масква, Расійская Федэрацыя). Першы грамадзянін Рэспублікі Беларусь у яе гісторыі, які абараніў доктарскую дысертацыю па спецыяльнасці «геранталогія і герыятрыя»[1].

Кірыл Іванавіч Прашчаеў
Дата нараджэння 31 кастрычніка 1973(1973-10-31) (50 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфія правіць

Скончыў Віцебскі медыцынскі інстытут (1996), дактарантуру пры Санкт-Пецярбургскім інстытуце біярэгуляцыі і геранталогіі (2005). У 1996—1997 гадах працаваў у Наваполацкай цэнтральнай гарадской бальніцы на пасадзе ўрача-інтэрна, у 1997—2000 гадах у Віцебскім медыцынскім інстытуце на пасадзе асістэнта кафедры сацыяльнай гігіены і арганізацыі аховы здароўя і адначасова ў Віцебскім абласным тэрытарыяльным медыцынскім аб’яднанні «Кардыялогія» на пасадзе ўрача прыёмнага аддзялення[2]. У 2000—2005 гадах — намеснік галоўнага ўрача па лячэбнай рабоце Полацкай гарадской бальніцы, з 2005 па 2007 год — галоўны ўрач паліклінікі ААТ «Палімір» у Наваполацку і адначасова дацэнт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта[2].

На працягу 5 год (з 2007 па 2012[2]) на пасадзе прафесара кафедры ўнутраных хвароб № 2 у Белгародскім дзяржаўным універсітэце, дзе стварыў адну з найбуйнейшых на постсавецкай прасторы навуковую школу ў галіне герыятрыі, асноўным накірункам якой з’яўляецца феномен палімарбінасці пры паталогіі сталага ўзросту. Адначасова — прафесар кафедры тэрапіі і паталогіі пажылога ўзросту Інстытута павышэння кваліфікацыі Федэральнага медыка-біялагічнага агенцтва Расіі ў Маскве[2]

Навуковая дзейнасць правіць

Галоўны рэдактар навукова-практычнага часопіса «Геранталогія», член рэдакцыйнай калегіі часопіса «Поспехі геранталогіі». Распрацоўшчык тэорыі этнамедыцыны (на беларускім фальклорным матэрыяле), мае навуковыя працы па гісторыі медыцыны Беларусі.

З’яўляецца аўтарам вялікай колькасці навуковых і вучэбных прац у галіне геранталогіі, герыятрыі і антыўзроставай медыцыны. Найбольш вядомыя — «140 тэзісаў аб артэрыяльнай гіпертэнзіі» (Мінск, 2004), «Выбраныя лекцыі па герыятрыі» (Санкт-Пецярбург, 2007), «Прафілактычная нейраімунаэндакрыналогія» (Санкт-Пецярбург, 2008), «Тэрапеўтычнае асяроддзе ў дамах-інтэрнатах для пажылых людзей і інвалідаў» (Масква, 2013), «Прафілактыка эйджызму ў стацыянарных сацыяльных установах» (Масква, 2016)[1].

Пад кіраўніцтвам К. І. Прашчаева абаронена 2 доктарскія і 12 кандыдацкіх дысертацый.

Узнагароды правіць

Лаўрэат Ганаровага дыплома выставы-кірмашу Саюзнай Дзяржавы Расіі і Беларусі за дасягнутыя вынікі па распрацоўцы новых медыцынскіх праграм з выкарыстаннем інавацыйных медыцынскіх тэхналогій (Масква, 2011)[2]. Узнагароджаны ордэнам «За дасягненні ў навуцы» Міжнароднай акадэміі навук экалогіі і бяспекі жыццядзейнасці (Санкт-Пецярбург, 2011)[2].

Зноскі

Спасылкі правіць