Кірымбаш (архіпелаг)

У гэтага паняцця ёсць іншае значэнне Нацыянальны парк Кірымбаш.

Кірымбаш (парт.: Quirimbas) — група з 31 вострава ўздоўж заходняга ўзбярэжжа Мазамбікскага праліва. Уваходзяць у склад дзяржавы Мазамбік.

Кірымбаш
парт. Quirimbas
Бераг вострава Іба
Бераг вострава Іба
Характарыстыкі
Колькасць астравоў31 
Найбуйнейшы востраўІба 
Размяшчэнне
12°20′35″ пд. ш. 40°36′05″ у. д.HGЯO
АкваторыяМазамбікскі праліў
Краіна
Кірымбаш (архіпелаг) (Мазамбік)
Кірымбаш
Кірымбаш
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія правіць

Архіпелаг Кірымбаш уяўляе сабою ланцуг з 31 вострава, выцягнуты з поўначы на поўдзень на 222 км. Усе астравы маюць каралавае паходжанне, многія злучаны водмелямі і каралавымі рыфамі з мацерыком. Найбуйнейшы востраў Іба месціцца ў паўднёвай частцы. Яго плошча — каля 36 км².

Клімат трапічны пасатны. Сярэдняя тэмпература ў сухі сезон з красавіка да верасня трымаецца каля +27 °C. У вільготны сезон яна падвышаецца на 3 °C.

Прырода правіць

Вылучаюць некалькі экалагічных зон, характэрных для архіпелага Кірымбаш: лясы міёмба, сухія саванны з зараснікамі высокіх траў і акацый, прыбярэжныя лясы, мангры. Дзякуючы блізкасці мацерыка жывёльны свет сушы даволі багаты. Ён прадстаўлены 447 відамі птушак і 46 відамі сысуноў. На астравах сустракаюцца птушкі-насарогі, сланы, буйвалы, львы, леапарды, дзікія сабакі. Аднак найбольшую цікавасць уяўляюць навакольныя марскія воды, населеныя 52 відамі каралаў, 140 відамі малюскаў, 5 відамі марскіх чарапах, 4 відамі дэльфінаў, 3 відамі кітоў, 350 відамі рыб.

У 2002 г. для аховы прыроды архіпелага быў створаны нацыянальны парк Кірымбаш.

Гісторыя правіць

Першымі наведвальнікамі і насельнікамі астравоў Кірымбаш былі суахілі. У канцы XV — пачатку XVI ст. яны былі даследаваны партугальскімі экспедыцыямі на чале з Васка да Гама і Жуанам да Нова. Партугальцы захапілі востраў Іба і стварылі на ім каланіяльнае паселішча. У 1975 г. архіпелаг быў далучаны да незалежнага Мазамбіка. У нашы дні асноўныя галіны эканомікі: рыбалоўства, турызм, вырошчванне какосавай пальмы.

Спасылкі правіць