Ла́мы (Lama) — род млекакормячых жывёл сямейства вярблюдавых атрада парнакапытных.

Ламы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lama Cuvier, 1800


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  624943
NCBI  9839
EOL  38900
FW  42530

Існуе 1 дзікі від — гуанака і 2 свойскія формы: уласна лама і альпака. Пашыраны ў стэпах (пампа), паўпустынях і гарах Паўднёвай Амерыкі.

Свойскія ламы буйнейшыя за дзіхіх (маса да 110 кг). Не маюць гарба. Афарбоўха цела стракатая. Бегаюць інахаддзю. Расліннаедныя. Дзікія і свойскія ламы пры скрыжаванні могуць даваць пладавітае патомства. Нараджаюць адно, зрэдку двое дзіцянят.

Свойскія ламы прыручаны інкамі 4—4,5 тысяч гадоў назад. Ламаў выкарыстоўваюць як уючных жывёл на горных дарогах. 3 поўсці самак вырабляюць грубыя тканіны і вяроўкі. З воўны лам робяць пражу, вязаныя і тканыя вырабы.

Літаратура правіць