Лонданістан

старонка неадназначнасці ў праекце Вікімедыя

Лонданістан (англ.: Londonistan) — уніжальны тапонім, мянушка Лондана, якая з’явілася ў выніку растучага мусульманскага насельніцтва брытанскай сталіцы пачынальна з канца XX — пачатку XXI стагоддзі. Клішэ, распаўсюджанае галоўным чынам у англасферы і французскай прэсе.

Уяўляе сабой словазлучэнне назвы брытанскай сталіцы і персідскай прыстаўкі «-стан», якая азначае «зямля, край», ужывальная ў шэрагу краін Паўднёвай і Цэнтральнай Азіі (як Афганістан, Пакістан). Выраз выкарыстоўваўся ў шэрагу публіцыстычных выданняў, у тым ліку The New York Times[1], Vanity Fair[2], The Weekly Standard[3], і ў кнізе 2006 года «Londonistan: How Britain is Creating a Terror State Within» («Лонданістан: як Брытанія стварае тэрарыстычную дзяржаву ў самой сябе»)[4].

Паходжанне выраза правіць

Згодна з Амарам Насіры[en], бельгійскім шпіёнам мараканскага паходжання[5]:

У сярэдзіне і канцы 1990-х гадоў сталіца Вялікабрытаніі набыла мянушку «Лонданістан», якую далі ёй французскія чыноўнікі, разгневаныя прысутнасцю ісламісцкіх радыкалаў у Лондане і няздольнасцю брытанскіх уладаў штосьці з гэтым зрабіць. […] Падчас вобыскаў у Францыі і Бельгіі былі знойдзены нумары тэлефонаў і факсаў, прывязаныя да Злучанага Каралеўства, і па іх перададзены імёны падазраваных. Некаторыя французскія чыноўнікі лічаць, што калі б Брытанія ў свой час прыняла больш мер, то сетку, якая стаяла за выбухамі летам 1995 года, удалося б разбурыць і прадухіліць тэракты.

У выніку выбухаў і замахаў, учыненых летам і восенню 1995 года пераважна ў французскай сталіцы Парыжы Узброенай ісламскай групай[en], загінула восем чалавек і больш за 100 атрымалі раненні[6]. Французы ўстанавілі, што да гэтых выбухаў былі датычныя шэраг мусульманскіх радыкалаў з Лондана[6]. Прыкладна ў 1995 годзе менавіта ў крузе французскай разведкі ўзнік выраз «Лонданістан»[6].

На думку крытыкаў, менавіта «глыбокія традыцыі грамадзянскіх свабод і абароны палітычных дзеячаў» у Вялікабрытаніі прывялі да таго, што краіна стала «месцам перасячэння дарог для патэнцыйных тэрарыстаў» на дзесяцігоддзе з сярэдзіны 1990-х гадоў. Ісламісты выкарыстоўвалі Лондан «як хатнюю базу», якая дазваляе «прыцягваць сродкі, вербаваць членаў і натхняць у ваяўнічых закліках»[7]. На іхнюю думку, відавочнае нежаданне ўрада Вялікабрытаніі пераследваць у судовым парадку або высылаць падазраваных у тэрарызме правакавала напружанасць у адносінах з краінамі, у якіх прагрымелі тэракты. Абвінавачанні ў тым, што Вялікабрытанія праводзіць палітыку прымірэння ісламістаў, высоўваліся і абвяргаліся членамі брытанскага ўрада, якія аспрэчвалі гэтае пытанне[8].

Асвятленне ў СМІ правіць

У сакавіку 2020 года Джонатан Эванс[en], былы генеральны дырэктар MI5[en], даў інтэрв’ю, дзе выказаўся пра «Лонданістан»[9]:

Існуюць розныя тэорыі змовы адносна часоў «Лонданістана», уключаючы ўяўленне аб тым, што ўрад Яе Вялікасці нейкім чынам даваў свабоду дзеянняў прыхільнікам тэрарызму ў Вялікабрытаніі на той падставе, што яны не нападалі б на нас. Гэта поўная небыліца. Праблема ж у тым, што мы не ведалі, што адбываецца насамрэч, бо не сачылі за гэтым. Адбывалася мноства рэчаў, пра якія мы проста не ведалі. Справа не ў тым, што мы наўмысна заплюшчвалі на гэта вочы, проста мы не заўважалі.

Гэтую з’яву звязваюць з падобнай ісламафобскай тэорыяй змовы «Еўрабія[en]»[10][11][12].

У верасні 2023 года кандыдатка ад Кансерватыўнай партыі на выбарах мэра Лондана 2024 года Сьюзан Хол[en], як паведамляецца, лайкнула «твіт», у якім тагачасны мэр Лондана Садзік Хан, пакістанец[en] па паходжанні, названы «нашым мэрам Лонданістана ростам у сасок» (“our nipple height mayor of Londonistan”)[13].

Перайначванне правіць

Пасля абрання Садзіка Хана мэрам Лондана Рычард Сеймур[en] напісаў у «Аль-Джазіра» эсэ пад загалоўкам «Перамога Садзіка Хана і вольны Лонданістан» (“Sadiq Khan's victory and free Londonistan”), сцвярджаючы, што выраз «Лонданістан» «радасна і іранічна прысвойваюць тыя, хто рады паразе расісцкай кампаніі. Сардэчна запрашаем у XXI стагоддзе. Сардэчна запрашаем у вольны Лонданістан»[14].

Гл. таксама правіць

Знешнія спасылкі правіць

У арабскай прэсе

Крыніцы правіць

  1. Caldwell, Christopher (25 чэрвеня 2006). After Londonistan. Праверана 12 снежня 2009. {{cite book}}: |work= ігнараваны (даведка)
  2. Hitchens, Christopher (Чэрвень 2007). Londonistan Calling. Vanity Fair. Праверана 12 снежня 2009.
  3. Stelzer, Irwin M.. Letter from Londonistan. The Weekly Standard (1 жніўня 2005). Архівавана з першакрыніцы 25 ліпеня 2005. Праверана 12 снежня 2009.
  4. Phillips, Melanie (2007). Londonistan: How Britain is Creating a Terror State Within. Gibson Square. ISBN 978-1-903933-90-9.
  5. Nasiri, Omar (20 лістапада 2006). Inside the jihad: my life with Al Qaeda : a spy's story. Basic Books. p. 16. ISBN 978-0-465-02388-2.
  6. а б в Barling, Kurt (8 верасня 2005). What's the risk to London?. BBC London. Архівавана з арыгінала 1 ліпеня 2011.
  7. Sciolino, Elaine; Don Van Natta Jr (10 ліпеня 2005). For a Decade, London Thrived as a Busy Crossroads of Terror. Праверана 12 снежня 2009. {{cite book}}: |work= ігнараваны (даведка)
  8. "For a Decade, London Thrived as a Busy Crossroads of Terror". The New York Times. 10 ліпеня 2005.
  9. A View from the CT Foxhole: Jonathan Evans, Former Director General, MI5(недаступная спасылка) (24 сакавіка 2020). Архівавана з першакрыніцы 4 жніўня 2022. Праверана 23 траўня 2020.
  10. Kolig, Erich (2016). Freedom of Speech and Islam. Routledge. p. 69. ISBN 9781317132820.
  11. Pero, Davide; Solomos, John (2013). Migrant Politics and Mobilisation: Exclusion, Engagements, Incorporation. Routledge. ISBN 9781317986515.
  12. Morgan, George (2016). Global Islamophobia: Muslims and Moral Panic in the West. Routledge. p. 7. ISBN 9781317127727.
  13. Spirit, Lara (15 верасня 2023). "Susan Hall: Tory mayoral candidate liked tweet praising Enoch Powell". The Times(англ.). ISSN 0140-0460. Праверана 15 верасня 2023.
  14. Seymour, Richard (8 траўня 2016). "Sadiq Khan's victory and free Londonistan". Al Jazeera. Праверана 14 чэрвеня 2016.