Лузітаны (лац. Lusitani) — старажытнае племя індаеўрапейскага паходжання, якое насяляла паўднёвы захад Пірэнейскага паўвострава, па адной з версій з 6 стагоддзя да н.э., па іншай — з пачатку I тыс. да н.э. У 61 г. да н.э. былі захоплены Рымскай імперыяй. Каля 15 г. да н.э. тэрыторыя іх рассялення атрымала назву правінцыі Лузітанія. Сучасныя партугальцы лічаць лузітанаў сваімі продкамі.

Насельніцтва Іберыі каля 300 г. да н.э.

Іх мова — лузітанская — адносіцца да індаеўрапейскіх моў, аднак яе прыналежнасць да кельцкай галіны, у адрозненне ад суседняй мовы кельтыбераў, выклікае сумненні, з прычыны таго, што ў лузітанскай быў шэраг нехарактэрных для кельтаў збліжэнняў з італійскімі мовамі.

Лузітанская лунула

Як мяркуюць, лузітаны прыйшлі з Альпаў, аднак сярод гісторыкаў і археолагаў вядуцца спрэчкі пра іх этнічнае паходжанне. Існуе гіпотэза, што яны былі карэнным народам гэтай вобласці і першапачаткова былі падпарадкаваны кельтам (меркаванне заснавана на сведчанні Страбона, які выводзіў лузітанаў ад кантабраў).

Таксама існуе меркаванне, што лузітаны з'яўляюцца групай плямён кельцкага паходжання, звязанай з лузонамі, якія насялялі ўсход Пірэнейскага паўвострава. Разглядаюць лузітанаў і як карэннае іберыйскае племя, якое з'явілася ў выніку міжплемянных шлюбаў.

Першай занятай лузітанамі вобласцю была, як відаць, даліна ракі Дуэра і правінцыя Бейра Алта. Пасля перамогі над кельтамі і іншымі суседнімі плямёнамі арэал іх пражывання аж да прыбыцця рымлян даходзіў да тэрыторыі Эстрэмадуры.

Першапачаткова правінцыя Лузітанія ўключала таксама тэрыторыі Астурыі і Галісіі.

Літаратура правіць

  • Pérez Vilatela, Luciano: Lusitania: historia y etnología, Real Academia de la Historia, Madrid, España, 2000. ISBN 84-89512-68-X.

Спасылкі правіць