Луіс Эдуарда Пара Рывера (ісп.: Luis Eduardo Parra Rivero; нар. 7 ліпеня 1978) — венесуэльскі палітык, старшыня Нацыянальнай асамблеі Венесуэлы2020 па 2021).

Луіс Пара
President of the National Assembly of Venezuela[d]
5 студзеня 2020 — 5 студзеня 2021
Нараджэнне 7 ліпеня 1978(1978-07-07) (45 гадоў)
Імя пры нараджэнні ісп.: Luis Eduardo Parra Rivero
Партыя
Дзейнасць палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

З-за палітычнага крызісу ў Венесуэле і двоеўладдзя, Пара знаходзіцца ў канфлікце з Хуанам Гуайдо з нагоды таго, хто з’яўляўся старшынёй парламента Венесуэлы на аснове галасавання 5 студзеня 2020 года[1][2].

Палітычная кар’ера правіць

Пара быў дэпутатам ад партыі «За справядлівасць».

У снежні 2019 года ён стаў фігурантам карупцыйнага скандалу ў праграме мясцовых камітэтаў па забеспячэнні і вытворчасці (CLAP) пры ўрадзе Нікаласа Мадура[3]. Пара адхіліў абвінавачванні[3]. Пасля таго, як расследаванне было апублікавана, ён, Хасэ Брыта, Конрад Перэс і Хасэ Грэгорыа Нар’ега былі пазбаўленыя дэпутацкіх месцаў і выключаны са сваіх партый[4].

5 студзеня 2020 года адбыліся выбары дэпутатаў венесуэльскай Нацыянальнай асамблеі. Падчас гэтага таксама вызначаўся старшыня асамблеі.

Пару, якому раней быў забаронены доступ у заканадаўчыя палаты, быў прадастаўлены дазвол абірацца, у той час як іншыя прадстаўнікі апазіцыі былі пазбаўлены права балатавацца. Да Пары далучыліся дэпутаты Нацыянальнай асамблеі, верныя Мадура[5]. Было праведзена паспешлівае галасаванне, і ён быў абвешчаны старшынёй парламента[6]. Апазіцыя паведаміла, што кворум не быў дасягнуты і галасы не былі падлічаныя[7]. Паліцэйскія сілы заблакавалі доступ да парламента апазіцыянерам і СМІ. Асобнае пасяджэнне было праведзена за межамі будынка Нацыянальнай асамблеі, дзе 100 з 167 дэпутатаў пераабралі Хуана Гуайдо кіраўніком парламента[7].

Урад Нікаласа Мадура паведаміў, што 140 з 167 дэпутатаў Нацыянальнай асамблеі прагаласавалі за Пару[8]. У публічным выступе Мадура абвясціў, што Пара быў прызначаны новым старшынёй Нацыянальнай асамблеі[9] і што парламент падтрымаў гэтае рашэнне[10]. Адносна незадаволенасці апазіцыі, якая спрабавала ўвайсці ў федэральны заканадаўчы орган, Мадура сказаў, што «калі Гуайдо не захацеў увайсці ў яго, гэта таму, што ў яго не было галасоў», адзначыўшы, што самаабвешчанаму лідару Венесуэлы і яго прыхільнікам было забаронена вылучацца ў дэпутаты[10]. Калі рэпарцёры пыталі Пару аб афіцыйным падліку галасоў, ён сказаў, што інфармацыя па ім «недаступная» і не абвешчаная дата яго апублікавання[11].

Заўвагі правіць

  1. Cohen, Corina Pons and Luc. Venezuela's ruling Socialists seize congress, defiant opposition re-elects Guaido. U.S. (6 студзеня 2020). Праверана 6 студзеня 2020.
  2. "Two Venezuela lawmakers declare themselves Speaker" [брытанская англійская]. 2020-01-06. Праверана 2020-01-06.
  3. а б ¿Quién es el diputado Luis Parra?(нявызн.). La Patilla (5 студзеня 2020). Праверана 5 студзеня 2020.
  4. Venezuela: denuncian a siete diputados de corrupción Архівавана 21 снежня 2019.
  5. Vándalos accedieron a patadas hasta equipos de sonido de la AN para que Parra hablara (Video)(нявызн.). La Patilla (5 студзеня 2020). Праверана 5 студзеня 2020.
  6. Golpe del régimen de Maduro: Bloqueó el ingreso de la oposición a la AN e instaló a Luis Parra como su presidente(нявызн.). La Patilla (5 студзеня 2020). Праверана 5 студзеня 2020.
  7. а б Sánchez, Fabiola. Guaidó blocked from congress as Venezuelan conflict deepens. Associated Press (5 студзеня 2020). Праверана 6 студзеня 2020.
  8. Luis Eduardo Parra has been elected president of #Venezuela's National Assembly with 140 legitimate votes. Telesur (5 студзеня 2020). Праверана 5 January 2020.
  9. Maduro reconoció a Luis Parra como "presidente" de la Asamblea Nacional(нявызн.). La Patilla (5 студзеня 2020). Праверана 5 студзеня 2020.
  10. а б Maduro insultó el criterio de los venezolanos y afirmó que "en la AN decidió la oposición"(нявызн.). La Patilla (5 студзеня 2020). Праверана 5 студзеня 2020.
  11. Ellsworth, Brian (7 January 2020). "Little-known Venezuela legislator becomes Maduro's choice for opposition leader". Reuters [англійская]. Праверана 2020-01-07.{{cite news}}: Папярэджанні CS1: url-status (link)